На чорных лядах (фільм)

беларускі мастацкі фільм

«На чо́рных ля́дах» — беларускі мастацкі фільм паводле апавяданняў Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом», зняты ў 1995 годзе рэжысёрам Валерыем Панамаровым на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».[2]

На чорных лядахM:
На чорных лядах
альтэрн.: На Чорных Лядах
Постар фільма
Жанргістарычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
КінакампаніяБеларусьфільм
Працягласць67 хв.
Краіна
Мовабеларуская
Год1995[1]
IMDbID 3553900

Сюжэт

Слуцкі збройны чын. Атрад беларускіх паўстанцаў, не маючы шанцаў выйсці з акружэння, прымае рашэнне аб самагубстве…

У ролях

АкцёрРоля
Аляксандр Лабушкамандзір
Генадзь Гарбуккажухар
Аляксандр Аржылоўскіаўстрыяк
Аляксандр ЦімошкінЗабела Забела
Аляксандр БяспалыМяцельскі Мяцельскі
Уладзімір Куляшоўказак
Віктар Гогалеўдзед
Максім ГаўрылаўВалодзька Валодзька
Віктар Манаеўблатняк
Уладзімір Шэлестаўэсэр
Расціслаў Шмыроўнастаўнік

У эпізодах

АкцёрРоля
У. Січкар
У. Грыцэўскі
П. Юрчанкоў
Л. Мардачова
Т. Мужэнка
А. Радкевіч
Г. Матыцкі
Б. Казлоў
Ягор і Ангеліна Жалязноўскія

Здымачная група

  • аўтары сцэнарыя — Васіль Быкаў, Валерый Панамароў
  • рэжысёр-пастаноўшчык — Валерый Панамароў
  • аператар-пастаноўшчык — Аляксандр Абадоўскі
  • мастак-пастаноўшчык — Уладзімір Дзяменцьеў
  • кампазітар — Сяргей Бельцюкоў
  • гукааператар — Андрэй Волкаў
  • мантажор — Людміла Мікула
  • рэжысёры — Роберт Мірскі, Аляксандр Федаровіч
  • аператар — Віктар Калінін
  • мастак па касцюмах — Ніна Гурло
  • мастак-грымёр — Грыгорый Храпуцкі
  • асістэнты: рэжысёра — Наталля Рыжаўская, Ніна Шутава; па касцюмах — Алла Аднамах

Прэм’ера

У 1995 годзе, за дзень да прэм’еры стужкі, якая мелася адбыцца ў мінскім кінатэатры «Масква» і пра якую паведамілі СМІ, з кінастудыі «Беларусьфільм» выкралі адзіную яе копію. Пасля сарванай прэм’еры стужка знайшлася, але шырокая публіка яе гэтак і не ўбачыла, адбыліся толькі тры паказы для вузкай аўдыторыі. На касетах і лічбавых носьбітах трапіла ў Еўропу, ЗША і Аўстралію.[3]

Крытыка

Меркаванні наконт кінастужкі культурных дзеячаў, крытыкаў, журналістаў, якія выказаны ў дакументальным фільме «Забаронены фільм» (2013)[4]:

Гэты фільм у многім не проста змяняў, а ламаў уяўленні людзей пра грамадзянскую вайну, пра 20-я гады, пра станаўленне нашай роднай Беларусі.
Гэта вельмі дакладная і трапная экранізацыя Быкава з быкаўскай экзістэнцыйнай гісторыяй, трагічнай атмасферай і ідэальным падборам акцёраў, якія выяўляюць падставовыя беларускія персанажы на ўсе часы.
кінакрытык Андрэй Расінскі
Фільм «На чорных лядах», бясспрэчна, ёсць шэдэўрам нашага нацыянальнага кінематографа, нягледзячы на тое, што і сам рэжысэр родам не тутэйшы, нягледзячы на тое, што і частка актораў не беларусы.
мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)