Неагублены галосны задняга раду сярэдне-ніжняга пад’ёму

Неагублены галосны задняга раду сярэдне-ніжняга пад'ёму — галосны гук, ужываецца ў некаторых гутарковых мовах. У МФА для абазначэння гэтага гуку выкарыстоўваецца знак ʌ, у X-SAMPA — V

Неагублены галосны задняга раду сярэдне-ніжняга пад’ёму
ʌ
Нумар па МФА314
Юнікод (hex)U+28C
HTML (decimal)ʌ
X-SAMPAV
КіршэнбаўмV
МФА Брайля

У беларускай мове

Самы часты гук беларускай мовы: на кожныя 100 вымаўленых гукаў у запісах вуснага маўлення прыходзіцца да 18 [а].

Пасля мяккіх зычных, асабліва ў ненаціскным становішчы, [а] пераходзіць у разрад галосных сярэдняга рада.

Паводле артыкуляцыі можа разглядацца як процілеглы з [і] — пры артыкуляцыі [а] найбольш вузкае месца ў моўным апараце знаходзіцца ззаду, а найбольш шырокае — спераду. Як і ў [і], форма поласці пры ўтварэнні гэтага гуку можа быць паказанай у выглядзе рупару, а ў іншых галосных мадэлі ўтварэння значна больш складаныя.

Адрозніваецца, як і [е], не толькі па змене артыкуляцыі, але і па вытрымцы ў залежнасці ад цвёрдасці-мяккасці папярэдніх зычных.

Літаратура

  • Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.
Гл. таксама: МФА
ПярэдніяНенапруж. пярэдніяСярэдніяНенапруж. задніяЗаднія
Верхнія
i • y
ɨ • ʉ
ɯ • u
ɪ • ʏ
• ʊ
e • ø
ɘ • ɵ
ɤ • o
ɛ • œ
ɜ • ɞ
ʌ • ɔ
æ
ɐ
a • ɶ
ɑ • ɒ
Ненапруж.
верхнія
Сяр.-верхнія
Сярэднія
Сяр.-ніжнія
Ненапруж.
ніжнія
Ніжнія
Калі сімвалы стаяць у парах, то правы з іх
пазначае агублены галосны.