Новасібірскі метрапалітэн

Новасібірскі метрапалітэн (руск.: Новосибирский метрополитен) — хуткасная транспартная сістэма ў Новасібірску. Першы і адзіны ў Сібіры, чацвёрты і самы ўсходні метрапалітэн у Расіі.

Новасібірскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Расія
Горад Новасібірск
Дата адкрыцця28 снежня 1985
Даўжыня ліній15,9 км
Колькасць станцый13
Колькасць ліній2
Пасажырапаток за дзень207,1 тыс. (2011)
Пасажырапаток за год75.6 млн. (2011)
Схема ліній
Схема ліній
www.nsk-metro.ru
Новасібірскі метрапалітэн на Вікісховішчы
Ленінская лінія
Заяльцоўская
Гагарынская
ЭД-1 «Яльцоўскае»
Красны праспект
Плошча Леніна
Акцябрская
Рачны вакзал
р. Об
Спартыўная (буд.)
Студэнцкая
Плошча Маркса
Дзяржынская лінія
Плошча Гарына-Міхайлоўскага
Сібірская
Маршала Пакрышкіна
Бярозавая рошча
Залатая Ніва

Агульныя звесткі

Першы пускавы ўчастак з 5 станцый уведзены ў эксплуатацыю 28 снежня 1985 года, а адкрыты для пасажыраў 7 студзеня 1986 года.

Дзяржынская лінія на працягу першых 20 гадоў (1987—2007) ажыццяўляла чоўнавы рух цягнікоў. Толькі з чэрвеня 2007 года стала магчымым арганізаваць абаротны рух.

Па сукупнасці кліматычных умоў Новасібірскі метрапалітэн прэтэндуе на званне самага экстрэмальнага ў свеце, бо сярэднегадавая ізатэрма ў месцы яго геаграфічнага размяшчэння можа апускацца ніжэй за нуль.

Тэхнічныя звесткі

  • Дзейных станцый — 13, размешчаных на 2 лініях — Ленінскай і Дзяржынскай.
  • Эксплуатацыйная даўжыня дзейных ліній — 16 км.
  • Абедзве лініі абслугоўвае адзінае электрадэпо «Яльцоўскае» (1985).
  • Перавозка пасажыраў за год — каля 70 млн, трэці паводле загружанасці метрапалітэн у Расіі.
  • Сярэднясутачная перавозка за месяц найбольшага пасажырапатоку — 261,4 тыс. пасажыраў (снежань 2010 года).
  • Пікавы сярэднясутачны аб’ём перавозак — 340,4 тыс. пасажыраў (24 снежня 2010 года).
  • Інтэрвалы паміж цягнікамі — ад 2,5 хвілін у гадзіну пік да 13 хвілін пасля 23:00.

Новасібірскі метрамост

Даўжыня Новасібірскага метрамоста цераз раку Об разам з берагавымі эстакадамі — 2145 метраў (з іх 968 метраў — рэчышчавая частка). Найдаўжэйшы метрамост у свеце.

Галерэя

Спасылкі