Ордэн «За службу Радзіме»

беларускі ордэн

Ордэн «За службу Радзіме» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.

Ордэн «За службу Радзіме»
I ступені
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагародыВыява другой ступені ўзнагароды
III ступені
Выява ордэнскай планкі трэцяй ступені ўзнагародыВыява трэцяй ступені ўзнагароды
Арыгінальная назваЗа службу Радзіме
КраінаБеларусь
ТыпОрдэн
Каму ўручаеццаваенным
Дата заснавання13 красавіка 1995
Статусуручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае19 лістапада 1997
Колькасць258 (1 студзеня 2011)
Чарговасць узнагарод
СтарэйшаяОрдэн Воінскай Славы
МалодшаяОрдэн «За асабістую мужнасць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статут

Ордэн «За службу Радзіме» мае тры ступені:

  • Ордэн «За службу Радзіме» I ступені;
  • Ордэн «За службу Радзіме» II ступені;
  • Ордэн «За службу Радзіме» III ступені.

Найвышэйшай ступенню ордэна «За службу Радзіме» з'яўляецца I ступень.

Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам «За службу Радзіме» III, II і I ступеняў.

Ордэнам узнагароджваюцца

Ордэнам «За службу Радзіме» узнагароджваюцца ваенныя, асобы начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях:

  • за ўзорнае выкананне ваеннага абавязку, дасягненне высокай баявой вывучкі падпарадкаваных злучэнняў і ваенных частак Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і ваенных фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • за падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў, забеспячэнне абароназдольнасці Рэспублікі Беларусь;
  • за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні ваеннага абавязку;
  • за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі, ахове дзяржаўнай мяжы і барацьбе з злачыннасцю;
  • за іншыя заслугі перад Радзімай.

Асобы, якія былі раней узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР», прадстаўляюцца да ўзнагароджання ордэнам «За службу Радзіме» чарговай ступені.

Ордэн «За службу Радзіме» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў пасля ордэна Воінскай Славы.

Апісанне

Ордэн «За службу Радзіме» I ступені ўяўляе сабой выпуклую васьміканцовую зорку. Канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе пазалочаных промняў, якія разыходзяцца ад цэнтру, чаргуюцца з гладкімі канцамі, пакрытымі блакітнай эмаллю і абмежаванымі па контуры пазалочаным абадком. На гладкіх канцах зоркі выяўленыя пазалочаныя верхняя і ніжняя часткі дзвюх перакрыжаваных ракетаў.

У цэнтральнай частцы ордэна на вянку з дубовага лісця размешчана пазалочаная пяціканцовая зорачка, акаймаваная паяском, у ніжняй частцы якога знаходзіцца пазалочаная лаўравая галіна, у верхняй частцы, пакрытай белай эмаллю, — надпіс «За службу Радзіме».

Абадкі паяску пазалочаныя. Зорачка і паясок накладзеныя на сярэбраныя аксідаваныя крылы і меч.

У ордэне «За службу Радзіме» II ступені канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе промняў, сярэбраныя, верхняя і ніжняя часткі скрыжаваных ракет, абадкі гладкіх канцоў зоркі і зорачка ў цэнтры пазалочаныя.

Ордэн «За службу Радзіме» III ступені вырабляецца са срэбра без пазалоты. Ордэн «За службу Радзіме» I, II, III ступені вырабляецца са срэбра.

Памеры ордэна паміж супрацьлеглымі гладкімі канцамі 65 мм, паміж прамяністымі — 58 мм. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна. На адваротным боку ордэна знаходзіцца наразны штыфт з гайкай для мацавання ордэна да вопраткі.

Стужка да ордэна муаравая блакітнага колеру з жоўтымі падоўжнымі палоскамі пасярэдзіне: для I ступені — адна палоска, для II ступені — дзве, для III ступені — тры палоскі.

Поўныя кавалеры ордэна

Зноскі

Спасылкі