Павел Андрэевіч Таран

Па́вел Андрэ́евіч Тара́н (укр.: Павло Андрійович Таран; 5 (18) кастрычніка 1916 — 14 верасня 2005) — ваенны лётчык, генерал-лейтэнант авіяцыі (1967). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1942[1], 1944).

Павел Андрэевіч Таран
укр.: Павло Андрійович Таран
Дата нараджэння5 (18) кастрычніка 1916(1916-10-18)
Месца нараджэннясяло Шолахава, Нікапальскі раён, Украіна
Дата смерці14 верасня 2005(2005-09-14) (88 гадоў)
Месца смерціМасква
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаўавіяцыя
Гады службы1937—1979
Званне
Генерал-лейтэнант ВПС СССР
Генерал-лейтэнант ВПС СССР
Камандаваў240-вы гвардзейскі бамбардзіровачны авіяполк
Бітвы/войныСавецка-фінляндская вайна, 1939-1940, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн Кастрычніцкай РэвалюцыіОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Аляксандра НеўскагаОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай ЗоркіОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

П. А. Таран нарадзіўся у сяле Шолахава (зараз у Нікапальскім раёне Днепрапятроўскай вобласці, Украіна). Скончыў 7 класаў, працаваў на заводзе ў Нікапалі.
З 1937 г. у Чырвонай Арміі. У 1938 годзе скончыў Качынскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік паходу ў Заходнюю Украіну 1939 г., савеца-фінлядскай вайны 1939—1940 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з чэрвеня 1941 года. Прайшоў шлях ад камандзіра звяна да камандзіра палка бамбардзіровачнай авіяцыі. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Украіны, Прыбалтыкі, Беларусі. За гады вайны здзейсніў 386 баявых вылетаў. Удзельнічаў у ліквідацыі мінскага «катла», наносіў бомбавыя ўдары па пазіцыях праціўніка на Таманскім паўвостраве, у Крыме, на Данбасе, падчас Берлінскай наступальнай аперацыі.

Пасля вайны гвардыі падпалкоўнік П. А. Таран працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах СССР. У 1958 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба. З 1980 г. у цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. Займаў пасаду начальніка Упраўлення ППА і авіяцыі Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. З 1970 г. генерал-лейтэнант авіяцыі П. А. Таран у запасе, з 1979 г. — у адстаўцы. Працаваў кансультантам у АКБ імя А. М. Тупалева.
Жыў у Маскве.

Памёр 14 верасня 2005 г. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.

Узнагароды

і іншыя ўзнагароды, у т.л. замежных дзяржаў.

Памяць

  • Помнік на магіле.
  • Бронзавы бюст на радзіме Героя.
  • Імя Героя прысвоена стратэгічнаму бамбардзіроўшчыку Ту-160.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 433—434. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі