Падольскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Падо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Падольцы.

Падольскі сельсавет
Краіна Беларусь
Статуссельсавет
Уваходзіць уАстравецкі раён
Уключае25 населеных пунктаў (2013)
Адміністрацыйны цэнтрПадольцы
Дата ўтварэння3 красавіка 1959
Дата скасавання26 лютага 2013
Насельніцтва (2009)727
Часавы поясUTC+03:00

Гісторыя

Утвораны 3 красавіка 1959 года як Некрашунскі сельсавет у складзе Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці шляхам аб’яднання скасаваных Караняцкага і Кемелішкаўскага сельсаветаў і часткі скасаванага Жукойненскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Баране, Барова, Белая Вада, Дубрава, Клеўе, Марціянава, Падольцы, Судзішкі, Якабішкі, Ясень)[1]. Цэнтр — вёска Некрашуны. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Астравецкага раёна. 2 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падольцы, сельсавет перайменаваны ў Падольскі[2][3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ашмянскага раёна[4][5]. 17 лістапада 1986 года 21 населены пункт перададзены ў склад Міхалішкаўскага сельсавета.

11 лістапада 2011 года быў ліквідаваны хутар Падбор’е[6].

26 лютага 2013 года сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Свіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Свіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсцішкі, Таборы — перададзеныя ў склад Кемелішкаўскага сельсавета, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[7].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Падольскага сельсавета складала 727 чалавек[8], з іх 84,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 5,1 % — палякі[9].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі