Вярхоўная Рада Украіны

(Пасля перасылкі з Парламент Украіны)

Вярхоўная Рада Украіны (укр.: Верховна Рада України) — адзіны заканадаўчы орган Украіны. Складаецца з 450 дэпутатаў. Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.

Вярхоўная Рада Украіны
Верховна Рада України
IХ скліканне
Герб ці эмблема.
Тып
Тыпаднапалатны парламент
Кіраўніцтва
СтаршыняРуслан Стэфанчук, Слуга народа
з 8 кастрычніка 2021
Структура
Членаў450
Фракцыі

Большасць (244)

Падтрымка (42)

  • За будучыню (22)
  • Давер (20)

Апазіцыя (136)

Іншыя (68)

  • пазафракцыйныя (20)
  • вакантныя месцы (28)
Выбары
Апошнія выбары21 ліпеня 2019 года
Зала пасяджэнняў
Сайт
rada.gov.ua
Палітыка
Украіна

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Украіны

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Украіны


Прэзідэнт Украіны


Кабінет Міністраў


Вярхоўная Рада


Судовая сістэма

  • Вярхоўны суд
  • Канстытуцыйны суд

Адміністрацыйны падзел


Палітычная сістэма

  • Палітычныя партыі
  • Перадвыбарныя блокі
  • Усеўкраінскія рэферэндумы
  • Парламенцкія выбары
    • 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2007 · 2008 · 2012 · 2014 · 2019
  • Прэзідэнцкія выбары

  • Унутраная палітыка
  • Знешняя палітыка
  • Замежнаэканамічная палітыка
  • Міжнародныя арганізацыі

Назва

Значэнне слова «рада» ва ўкраінскай мове супадае са значэннем аналагічнага слова ў беларускай мове (рада) і адсылае да казачых рад (Пераяслаўская рада). У савецкі час вышэйшы заканадаўчы орган Украінскай ССР называўся на беларускай мове як Вярхоўны Савет. Пасля атрымання Украінай незалежнасці ў жніўні 1991 года, у беларускай мове атрымала распаўсюджванне назва Вярхоўная Рада. Пасля прыняцця 28 чэрвеня 1996 года Канстытуцыі Украіны, парламент дзяржавы стаў афіцыйна называцца — «Вярхоўная Рада Украіны».

Гісторыя

Непасрэдным канстытуцыйным папярэднікам Вярхоўнай Рады Украіны быў Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Першы ўкраінскі савецкі парламент быў скліканы ў 1938 годзе. Вярхоўны Савет УССР абіраўся грамадзянамі рэспублікі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога права. За ўсю гісторыю Вярхоўны Савет склікаўся 11 разоў. Колькасць дэпутатаў складала 650 чалавек, а пасля 1989 года была скарочана да 450. Тэрмін паўнамоцтваў быў 4 гады. Апошнія выбары ў Вярхоўны Савет УССР ва ўмовах існавання Савецкага Саюза адбыліся ў 1990 годзе.

Парламенцкія выбары

З 2012 года ва Украіне дзейнічае змешаная сістэма абрання дэпутатаў. Палова дэпутатаў (225) абіраецца па спісу тых партый, якія здолелі атрымаць на выбарах паказчык вышэй за 5 працэнтаў, іншая палова — па мажарытарных акругах, дзе перамагае той, хто атрымаў больш, чым іншы кандыдат. Да 1998 года была мажарытарная сістэма, ў 1998—2005 — змешаная (50 на 50), а ў 2006—2012 — прапарцыйная.

Старшыні парламента

ІмяДата абранняДата вызвалення ад пасадыСкліканнеЗаўвагі
Уладзімір Івашка4 чэрвеня 19909 ліпеня 19901 (12)КПСС. Сышоў у адстаўку ў сувязі з абраннем намеснікам генеральнага сакратара ЦК КПСС
Іван Плюшч9 ліпеня 199023 ліпеня 19901 (12)КПСС. Выконваючы абавязкі Старшыні
Леанід Краўчук23 ліпеня 19905 снежня 19911 (12)КПСС (да жніўня 1991). Сышоў у адстаўку ў сувязі з абраннем Прэзідэнтам Украіны
Іван Плюшч5 снежня 199111 мая 19941 (12)Беспартыйны
Аляксандр Мароз18 мая 199412 мая 19982 (13)Сацыялістычная Партыя Украіны
Аляксандр Ткачэнка7 ліпеня 199821 студзеня 20003 (14)Сялянская партыя Украіны
Вызвалены ад пасады за сістэматычныя парушэнні рэгламенту
Іван Плюшч1 лютага 200014 мая 20023 (14)Народна-дэмакратычная партыя
Уладзімір Літвін28 мая 200226 красавіка 20064Народная партыя
Аляксандр Мароз6 ліпеня 200623 лістапада 20075Сацыялістычная Партыя Украіны
Арсеній Яцанюк4 снежня 200712 лістапада 20086Беспартыйны
Падаў у адстаўку
Аляксандр Лаўрыновіч12 лістапада 20089 снежня 20086Партыя рэгіёнаў
Выконваючы абавязкі як Першы намеснік Старшыні
Уладзімір Літвін9 снежня 200812 снежня 20126Народная партыя
Падаў у адстаўку
Уладзімір Рыбак13 снежня 201222 лютага 20147Партыя рэгіёнаў
Падаў у адстаўку[1]
Аляксандр Турчынаў22 лютага 201427 лістапада 20147УА «Бацькаўшчына»
Уладзімір Гройсман27 лістапада 201414 красавіка 20168Блок Пятра Парашэнкі
Андрэй Парубій14 красавіка 201620198Народны фронт
Дзмітрый Разумкоў29 жніўня 2019дзеючы9Слуга народа

Фракцыі

У Вярхоўнай Радзе 9 склікання існуюць 7 фракцый:

  • Слуга Народа — 244 мандаты
  • Апазіцыйная Платформа за Жыццё — 44 мандаты
  • Еўрапейская Салідарнасць — 27 мандатаў
  • УА «Бацькаўшчына» — 25 мандатаў
  • За Будучыню — 22 мандаты
  • Давера — 20 мандатаў
  • Голас — 20 мандатаў

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі