Парламенцкая асамблея Еўранэст

Парламенцкая асамблея Еўранэст (англ.: Euronest Parliamentary Assembly) — міжпарламенцкая ўстанова, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Еўрапарламента і парламентаў краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Створана з мэтай спрыяння палітычнай асацыяцыі і далейшай эканамічнай інтэграцыі паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі Усходняга партнёрства. Еўранэст робіць уклад ва ўмацаванне і развіццё Усходняга партнёрства, як установа, якая адказвае за парламенцкія кансультацыі, нагляд і кантроль.[1]

Устаноўчы акт Парламенцкай асамблеі Еўранэст падпісаны ў Брусэлі 3 мая 2011 года.[2]

Склад

Асамблея складаецца з дэлегацыі Еўрапарламента і дэлегацый краін-удзельніц Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова, Украіна). Дэлегацыю Еўрапейскага парламента складаюць 60 еўрадэпутатаў, а дэлегацыі краін-удзельніц -10 прадстаўнікоў ад кожнай краіны.

Беларусь, якая з'яўляецца ўдзельніцай Усходняга партнёрства, не мае прадстаўнікоў у Асамблеі па палітычных прычынах, звязаных з падзеямі снежня 2010 года ў Мінску.[3]

Структура

Асамблея мае наступную структуру:

  • Пленум Парламенцкай асамблеі Еўранэст;
  • Бюро;
  • Камітэты;
  • Сакратарыят.[2]

Таксама існуюць пасады двух сустаршыняў, якія кіруюць на пленарных паседжаннях.

Камітэты і працоўныя групы

Пастаянныя камітэты Асамблеі сустракаюцца двойчы на год. Адна з такіх сустрэч адбываецца паралельна з пленарнай сэсіяй. Працоўныя групы сустракаюцца пры неабходнасці.

Пастаянныя камітэты

  • Камітэт па палітычных пытаннях, правах чалавека і дэмакратыі;
  • Камітэт па эканамічнай інтэграцыі, збліжэнні прававых норм і канвергенцыі з палітыкай ЕС;
  • Камітэт па энергетычнай бяспецы;
  • Камітэт па сацыяльных пытаннях, адукацыі, культуры і грамадзянскай супольнасці.

Працоўныя групы

  • Працоўная група па Беларусі;
  • Працоўная група па працэдурных правілах.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі