Парыжскае мірнае пагадненне

Парыжскае пагадненне пра спыненне вайны і аднаўленні міру ў В’етнаме — дыпламатычнае пагадненне, падпісанае ў Парыжы 27 студзеня 1973 года па выніках чатырохгадовых перамоваў бакоў В’етнамскай вайны. Пагадненне было падпісана міністрамі замежных спраў Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам, Рэспублікі В’етнам, ЗША і Часовага рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Паўднёвы В’етнам.

Парыжскае мірнае пагадненне
Дата падпісання27 студзеня 1973 года
Месца падпісання Францыя, Парыж
Увайшоў у сілу28 студзеня 1973 года
Страціў сілудэ-факта 1975
БакіСцяг В'етнама Паўночны В'етнам
ЧРПРПВ
Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Сцяг ЗША ЗША
Умовыспыненне баявых дзеянняў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Змест

Асноўныя палажэнні Парыжскага пагадненні:

  • Баявыя дзеянні ў Паўднёвым В’етнаме спыняюцца ў поўнач 27 студзеня па Грынвічы (8 гадзін раніцы 28 студзеня па сайгонскому часе). Таксама спыняюцца ўсе ваенныя аперацыі ЗША супраць Паўночнага В’етнама[K 1].
  • На працягу 60 дзён з тэрыторыі Паўднёвага В’етнама павінны быць выведзены ўсе прысутныя там замежныя войскі, а ваенныя базы ЗША ў краіне падлягаюць ліквідацыі. Адначасова бакі павінны зрабіць абмен ваеннапалоннымі.
  • Урады ЗША і Паўночнага В’етнама абавязаліся паважаць права паўднёвав’етнамскага народа на самавызначэнне, і пагадзіліся, што будучыня Паўднёвага В’етнама будзе вызначана на свабодных і дэмакратычных выбарах пад міжнародным кантролем. Для арганізацыі выбараў павінен быць створаны Нацыянальны савет прымірэння і згоды.
  • Пацверджана становішча Жэнеўскіх пагадненняў 1954 г. аб часовым характары дэмаркацыйнай лініі паміж Паўночным і Паўднёвым В'етнамамі і нейтралітэце абедзвюх краін. Адзначана, што ўз’яднанне дзвюх частак В’етнама павінна быць выраблена на аснове пагадненняў паміж імі мірнымі сродкамі.
  • Кантроль за выкананнем пагадненняў быў ускладзены на Міжнародную камісію па кантролі і назіранні (МККН) у складзе прадстаўнікоў Канады, Венгрыі, Інданезіі, Польшчы.

Выкананне

Парыжскае пагадненне было заклікана спыніць В’етнамскую вайну, якая ішла з канца 1950-х гадоў у выглядзе грамадзянскай вайны паміж дзвюма часткамі В’етнама з наступным умяшаннем ЗША, СССР і шэрагу іншых дзяржаў. Аднак, як і ў выпадку з Жэнеўскімі пагадненнямі 1954 года, варагуючыя бакі шматкроць парушалі падпісаныя дамоўленасці, бо механізм кантролю за іх выкананнем быў недастатковым. Асноўным наступствам пагадненняў стаў выхад з вайны ЗША. 29 сакавіка быў завершаны вывад амерыканскіх войскаў з Рэспублікі В’етнам, а 1 красавіка Паўночны В’етнам завяршыў працэдуру рэпатрыяцыі амерыканскіх ваеннапалонных. Аднак задэклараваны свабодныя і дэмакратычныя выбары ў Рэспубліцы В’етнам так і не былі праведзены. Баявыя дзеянні неўзабаве аднавіліся, і пасля набылі такі ж шырокамаштабны характар, як і раней. Паўночны В’етнам не вывеў свае войскі з поўдня, наадварот, працягваў нарошчваць іх[K 2]. Перамовы паміж бакамі зайшлі ў тупік. У сакавіку 1975 года паўночнав’етнамская армія ўварвалася ў Рэспубліку В’етнам і на працягу двух месяцаў ўстанавіла кантроль над ёй, што супярэчыла пункту Парыжскага пагаднення аб мірным характары ўз’яднання.

Кіраўнікі дэлегацый ЗША і Паўночнага В’етнама на перамовах Генры Кісінджэр і Ле Дык Тхо былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі міру за сваю ролю ў дасягненні Парыжскіх пагадненняў. Ле Дык Тхо адмовіўся яе прыняць, матывуючы гэта тым, што сапраўдны мір у В’етнаме так і не наступіў.

У масавай культуры

Каментарыі

Спасылкі