Паўночнакарэйскія лётчыкі ў В’етнамскай вайне

Рашэнне аб дапамозе камуністычнаму рэжыму В’етнама было прынята ў 1965 годзе і адобрана праз год на з’ездзе Працоўнай партыі Карэі. КНДР пастаўляла зброю, боепрыпасы і абмундзіраванне. Акрамя таго, у баявых дзеяннях прынялі ўдзел лётчыкі[1].

Удзел

21 верасня 1966 года Цэнтральны Камітэт В’етнама звярнуўся з афіцыйным лістом да Кім Ір Сена з просьбай аб дапамозе ў вайне. Ужо 24—30 верасня Паўночную Карэю наведала вайсковая дэлегацыя на чале з начальнікам Генеральнага Штаба паўночнав’етнамскай арміі. Па выніку візіту было падпісана пагадненне аб накіраванні трох груп паўночнакарэйскіх знішчальнікаў (па 10 машын кожная): дзве – на МіГ-17, адна — на МіГ-21. Паўночнакарэйскі бок браў на сябе поўнае тэхнічнае забеспячэнне[2].

В’етнамскія гісторыкі пісалі, што ў складзе в’етнамскіх ВПС дзейнічала падраздзяленне «Група Z» (в’етн.: Doan Z). Інфармацыі аб эскадрыллі вельмі няшмат[2]. Вядома, што замежныя авіятары грунтаваліся на аэрадроме Кеп на паўночны ўсход ад Ханоя з пачатку 1967 года па пачатак 1969 года. Усяго ў канфлікце змагаліся 87 паўночнакарэйцаў. 14 з іх загінулі або памерлі ад хвароб. Паводле в’етнамскіх крыніц, пілоты збілі 26 амерыканскіх самалётаў[3]. За час вайны Пхеньян тройчы накіроўваў сваіх лётчыкаў у зону баявых дзеянняў. Яны прымалі ўдзел у вайне таемна, пераапрануўшыся ў форму в’етнамскіх вайскоўцаў[4].

Генерал-палкоўнік Уладзімір Абрамаў, які ў 1967—1968 годах узначальваў групу савецкіх ваенных спецыялістаў у В’етнаме, таксама згадваў у сваіх успамінах эскадрыллю МіГаў з КНДР. Паводле паўночнакарэйскіх звестак, у канфлікце ўдзельнічалі 800 авіяспецыялістаў — адначасова там знаходзілася да 70 пілотаў і тэхнікаў. Згодна з іх інфармацыяй, 28 мая 1969 года васьмёрка МіГ-17Ф перахапіла і збіла 12 амерыканскіх F-105. Аднак в’етнамскія і амерыканскія крыніцы не пацвярджаюць гэтага[5].

«Паводле пагаднення паміж Карэяй і В’етнамам у 1967 годзе некалькі пілотаў Карэйскай вызваленчай арміі былі накіраваны ў В’етнам для праходжання баявой практыкі і ўдзелу ў баявых дзеяннях у складзе В’етнамскай народнай арміі. Падчас баявых вылетаў яны збілі некалькі амерыканскіх самалётаў».

— Інстытут ваеннай гісторыі В’етнама[6]

Агалоска

У 2000 годзе практычна адначасова ўрады КНДР і В’етнама пацвердзілі факт удзелу паўночнакарэйскіх пілотаў у канфлікце[2].

У 2002 годзе былі адпраўлены ў Паўночную Карэю для перапахавання астанкі 14 паўночнакарэйцаў, пахаваных на адным з невялікіх могілак у правінцыі Бак Гіанг[3].

Заўвагі

Літаратура

  • Михаил Жирохов. Cеверо-корейские летчики во Вьетнамской войне // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2015.
  • Вячеслав Морозов, Вадим Антаков, Александр Котлобовский (2005). "Громкие эпизоды тихой войны: Авиация в противостоянии на Корейском полуострове (1953-2004 г.)". № 1 (76). Авиация и время: 30–36. {{cite journal}}: |volume= мае залішні тэкст (даведка); Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі