Паўстанне ў Дэр’а (2011)

Паўстанне ў Дэр’а (горад на паўднёвым захадзе Сірыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі) — адзін з эпізодаў грамадзянскіх пратэстаў у Сірыі (сакавік—май 2011 года)[1].

Паўстанне ў Дэр’а (Дар’а)
Асноўны канфлікт: грамадзянская вайна ў Сірыі
Дата18 сакавіка5 мая 2011 года
МесцаДэр’а, Сірыя
ВынікПерамога сірыйскай арміі
Праціўнікі
 Сірыя:Сірыя Сірыйская апазіцыя:
Камандуючыя
Сірыя Махер Асад

Сірыя Махсін Махлуф
Сірыя Рамадан Махмуд Рамадан
Сірыя Хішам Бахціяр

Сірыя Ахмад аль-Саясін
Сілы бакоў
  • 4-я бранятанкавая дывізія
  • 5-я бранятанкавая дывізія
невядома
Страты
25 забітых, 177 параненыхад 60 да 135 забітых, больш за 700 параненых і арыштаваных

Агляд

Правінцыя Дэр’а — сельскагаспадарчы рэгіён. Ён сур’ёзна пацярпеў у выніку шматгадовай засухі. У дадатак да ўласных праблем, сюды перасяліліся тысячы бежанцаў з усходніх раёнаў Сірыі, таксама пацярпелых ад засухі.

У антыўрадавых выступах прымалі ўдзел радыкальныя ісламісты[2], у тым ліку члены падпольных груп, звязаных з забароненай у Сірыі арганізацыяй «Браты-мусульмане»[3]. Галоўным цэнтрам паўстання стала гарадская мячэць аль-Амару[2] (імам — шэйх Ахмад ас-Саясін).

25 красавіка для падаўлення паўстання ў горад былі ўведзены вайсковыя падраздзяленні і бранятэхніка[2]. Ваенна-паліцэйская аперацыя працягвалася да 5 мая, пасля чаго войскі былі выведзены з горада.

Ход падзей

Нагодай для хваляванняў у Дэр’а паслужыла затрыманне службай бяспекі 6 сакавіка групы падлеткаў, якія распісвалі сцены дамоў і платы антыўрадавымі лозунгамі. У ходзе допытаў юнакоў, як сцвярджалася, падвергнулі жорсткаму абыходжанню і катаванням[4]. 18 сакавіка, калі пасля пятнічнай малітвы ў мячэці аль-Амару сваякі затрыманых прыйшлі да паліцэйскага ўчастку патрабаваць іх вызвалення, паліцыя адкрыла па іх агонь. Трое чалавек былі забіты на месцы, і яшчэ адзін пазней памёр ад раненняў[5][6]. 19 сакавіка пахаванне дваіх з загінулых, у якіх прынялі ўдзел тысячы мясцовых жыхароў, прывяло да новых беспарадкаў. Удзельнікі пахавальнай працэсіі скандавалі заклікі да «рэвалюцыі», а паліцыя спрабавала разагнаць натоўп, выкарыстоўваючы дубінкі і слёзатачывы газ[5][7][8]. Тым часам прэзідэнт Сірыі Башар Асад выказаў асабістыя спачуванні сем’ям загінулых, паабяцаўшы правесці дбайнае расследаванне інцыдэнту[9].

З пачаткам беспарадкаў у Дэр’а былі перакінуты дадатковыя сілы паліцыі, у тым ліку спецпрызна. На ўездзе ў горад былі арганізаваны блокпасты[9].

20 сакавіка ў горад прыбыла ўрадавая камісія для расследавання сітуацыі, якая прывяла да масавых беспарадкаў. Мясцовыя старэйшыны на сустрэчы з прадстаўнікамі сірыйскага ўрада прадставілі пералік патрабаванняў да цэнтральных уладаў, уключаючы вызваленне палітвязняў, закрыццё ў Дэр’а ўпраўлення тайнай паліцыі, адстаўка губернатара і публічны судовы працэс над усімі, хто нясе адказнасць за расстрэл мірнай дэманстрацыі. Улады ў якасці першага кроку да прымірэння прапанавалі адпусціць затрыманых, аднак натоўп дэманстрантаў спалілі офіс кіруючай партыі Баас, палац правасуддзя і некалькі паліцэйскіх участкаў, а таксама разграмілі два офісы тэлекамунікацыйных кампаній, у тым ліку кампаніі «Сірыатель», якой валодае буйны бізнесмен Рамі Махлюф, стрыечны брат прэзідэнта. Сілы бяспекі адкрылі па прысутным агонь на паразу. Як мінімум адзін чалавек быў забіты, дзясяткі іншых пратэстоўцаў атрымалі раненні[10][11][12][13].

Да гэтага часу старая частка горада перайшла пад кантроль незадаволеных, а размешчаная там мячэць аль-Амару была пераўтворана ў палявы шпіталь, куды дастаўляліся параненыя і пацярпелыя ў выніку прымянення слёзатачывага газу дэманстранты[14]. Члены забароненай у Сірыі арганізацыі «Браты-мусульмане», што групаваліся вакол імама мячэці аль-Амару, узялі на сябе арганізацыю акцый пратэсту.

22 сакавіка паліцыя адкрыла агонь па маніфестантам, якія накіроўваліся ў Дэр’а з іншых гарадоў. Як перадаў тэлеканал «Аль-Джазіра», тыя мелі намер далучыцца да пратэстоўцаў. Нечакана хваляванні перакінуліся ў два суседніх з Дэр’а населеных пункта — Джасем і Наўі[3].

У ноч на 23 сакавіка службы бяспекі пасля перакідання падмацаванняў штурмавалі мячэць аль-Амару[15]. Супраць удзельнікаў акцыі пратэсту ля аб’екта быў ужыты слезацечны газ[9]. Сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне прадэманстравала запасы зброі, якія былі выяўлены ўнутры мячэці ў ходзе штурму, — агнястрэльная зброя, гранаты, боепрыпасы[16]. Па паведамленнях СМІ, якія спасылаліся на прадстаўнікоў пратэстуючых, у гэты дзень у сутыкненнях з паліцыяй загінула 15 чалавек[3]. Па ўсім горадзе былі ўсталяваны вайсковыя пасты. Мабільная сувязь і інтэрнэт былі адключаны[16]. Днём па дзяржаўнаму тэлеканалу было афіцыйна абвешчана, што Башар Асад адправіў у адстаўку губернатара правінцыі[17].

24 сакавіка, па паведамленнях відавочцаў, да 20 тысяч жыхароў прынялі ўдзел у пахаванні ахвяраў сутыкненняў з сіламі бяспекі і паліцыяй. Сілы бяспекі былі адведзены з цэнтра горада[18].

25 сакавіка група «Рэвалюцыя ў Сірыі 2011» размясціла ў сацыяльнай сетцы Facebook заклік да «народнага паўстання» па ўсёй Сірыі. Найбольш шматлікія акцыі пратэсту супраць дзеянняў уладаў адбыліся ў Дэр’а, дзе на вуліцы для ўдзелу ў пахавальных працэсіях выйшла да 100 тысяч чалавек. Сабраўшыся пасля пахавання на плошчы перад будынкам адміністрацыі губернатара правінцыі, пратэстоўцы спалілі плакат з выявай Башара Асада, пасля чаго павалілі, разбілі і спалілі статую яго бацькі — Хафеза Асада. З даху афіцэрскага клуба па прысутным была адкрыта стральба, што прывяло да новых ахвяр[19].

29 сакавіка ўрад Сірыі сышоў у адстаўку[20].

3 красавіка новым губернатарам правінцыі Дэр’а быў прызначаны Мухамед Халед аль-Ханус[21].

8 красавіка ў сутыкненнях з баевікамі загінулі 19 і былі паранены 75 паліцэйскіх[22]. У гэты ж дзень зняволеныя падпалілі будынак турмы[23].

20 красавіка ўрад Сірыі адмяніў рэжым надзвычайнага становішча ў краіне.

У ноч на 25 красавіка ў горад былі ўведзены вайсковыя падраздзяленні і бранятэхніка. У горадзе была ўведзены каменданцкі час, адключаны вадаправод, электрычнасць і тэлефонная сувязь[24]. Апазіцыя спрабавала абцяжарыць рух вайсковых падраздзяленняў, на вуліцах горада былі збудаваны барыкады з бетонных блокаў і аўтамашын[25]. Восем танкаў і два БТРы сірыйскай арміі атачылі мячэць аль-Амару, салдаты занялі пазіцыі каля ўваходаў у будынкі дзяржустаноў, на дахах былі размешчаны снайперы. У гэты дзень загінулі 18 і былі паранены 14 чалавек[26]. Па дадзеных праваабаронцы Абдалы Абазiда (Abdallah Abazid), у сутыкненнях з войскамі ў гэты дзень загінулі не менш за 25 чалавек[27]. У гэты ж дзень апазіцыянеры атакавалі вайсковае падраздзяленне ў паўднёвым прыгарадзе Дэр’а, загінулі 10 вайскоўцаў[28].

26 красавіка па дадзеных сірыйскіх праваабаронцаў, у ходзе аперацыі ў Дэр’а загінулі 39 і былі паранены 70 чалавек[2].

27 красавіка прадстаўнік ваеннага камандавання паведаміў, што ўрадавыя войскі ўступілі ў перастрэлку з «экстрэмісцкімі тэрарыстычнымі групамі», якія перакрылі дарогі і атакавалі пасты. У ходзе перастрэлак былі знішчаны і затрыманыя некалькі тэрарыстаў, канфіскавана зброя і боепрыпасы, таксама загінулі 3 і былі паранены 15 вайскоўцаў[29].

30 красавіка ў цэнтры горада, у квартале Карака сірыйскія вайскоўцы ўзялі штурмам мячэць аль-Амару, якая больш за месяц служыла галоўным апорай паўстання[30]. Арыштаваць правадыра мяцежнікаў імама Ахмеда ас-Саясіна не ўдалося, бо ён схаваўся, але падчас перастрэлкі быў забіты яго сын і яшчэ 6 баевікоў. У гэты ж дзень была чутна страляніна ў паўднёвай і ўсходняй частцы горада, а з г. Дамаск у Дэр’а перакінуты танкі[31].

1 мая апазіцыя прыняла рашэнне прарваць блакаду Дэр’а, накіраваўшы ў горад з размешчаных паблізу населеных пунктаў і паўднёвых ваколіц Дамаска калоны маніфестантаў[32].

5 мая генерал Рыяд Хадад адрапартаваў аб паспяховым завяршэнні аперацыі ў горадзе, адкуль пачалі вывад вайскоўцаў і бранятэхнікі сірыйскай арміі[33]. За час ваеннай аперацыі і зачыстак у перастрэлках загінулі 60 чалавек і 800 былі арыштаваны[34].

Заўвагі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі