Пеле Заваёўнік

«Пе́ле Заваё́ўнік» (дацк.: Pelle Erobreren, шведск.: Pelle erövraren) — дацка-шведскі драматычны фільм Біле Аўгуста, які выйшаў на экраны ў 1987 годзе[14]. Экранізацыя аднайменнага рамана Марціна Андэрсена-Нексё. Галоўныя ролі выканалі Пеле Венегар і Макс фон Сюдаў.

Пеле ЗаваёўнікM:
дацк.: Pelle Erobreren
Жанргісторыя сталення[d], драматычны фільм і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
КінакампаніяSF Studios[d], Per Holst Filmproduktion[d] і Odyssey Entertainment[d]
Працягласць157 хв.
Краіна
Мовашведская мова і дацкая мова
Год25 снежня 1987[1], 26 снежня 1987[2], 21 снежня 1988[3] і 23 сакавіка 1989[4]
IMDbID 0093713

Прэм’ера карціны адбылася 13 снежня 1987 года ў Даніі[15]. У маі 1988 года фільм быў паказаны ў межах конкурснай праграмы 41-га Канскага кінафестывалю, дзе быў удастоена галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны[16]. Апроч таго фільм атрымаў больш за 20 кінематаграфічных узнагарод, сярод якіх «Залаты глобус» і «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове[16].

У 2006 годзе фільм «Пеле Заваёўнік» стаў адным з дванаццаці фільмаў, што былі ўключаны ў Дацкі культурны канон — пералік твораў мастацтва, прызнаных найважнейшай часткай дацкай культурнай спадчыны[17].

Сюжэт

Дзеянне фільма адбываецца на дацкай ферме на востраве Борнхальм ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Ласэ, пажылы ўдавец-фермер, разам з сынам Пеле на эмігранцкім судне пакідаюць абяднелыя паўднёвыя раёны Швецыі і адпраўляюцца на дацкі востраў Борнхальм, пра які яны марылі, як пра Зямлю Абяцаную. На Борнхальме Ласэ ўладкаваўся на самую нізкааплатную працу на ферме. Пеле на працягу двух гадоў пастаянна падвяргаецца знявагам і прыніжэнням, як замежнік. Аднак, сталеючы, ён не адчайваецца і спадзяецца дасягнуць лепшага жыцця, пра якое марыў з бацькам яшчэ ў Швецыі.

Акцёрскі склад

  • Пеле Венегар — Пеле
  • Макс фон СюдаўЛасэ
  • Эрык Поске — кіраўнік
  • Б’ёрн Гранат — Эрык
  • Астрыд Вілаўме — спадарыня Конгструп
  • Аксель Стробю — спадар Конгструп
  • Труэлс Асмусен — Руд
  • Крысціна Торнквіст — Анна
  • Карэн Вегенер — спадарыня Ольсен
  • Софі Гробёль — спадарыня Сіне

Зноскі

  • http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=pelletheconqueror.htm
  • https://www.vdfkino.de/ Праверана 17 ліпеня 2019.
  • http://www.imdb.com/title/tt0093713/ Праверана 15 красавіка 2016.
  • а б в http://stopklatka.pl/film/pelle-zwyciezca Праверана 15 красавіка 2016.
  • а б в г д е ё https://web.archive.org/web/20200322202556/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/pelle-the-conqueror.4959 Праверана 22 сакавіка 2020.
  • а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=37988.html Праверана 15 красавіка 2016.
  • а б в г д е ё ж http://www.bbfc.co.uk/releases/pelle-conqueror-film Праверана 15 красавіка 2016.
  • а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt0093713/fullcredits Праверана 15 красавіка 2016.
  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Danish Film Database
  • а б http://www.interfilmes.com/filme_17747_pelle.o.conquistador.html Праверана 15 красавіка 2016.
  • а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  • Pelle erobreren — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 кастрычніка 2019.
  • Pelle erobreren — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 кастрычніка 2019.
  • а б Pelle erobreren — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 кастрычніка 2019.
  • Kulturkanon // Kulturkontakten. — 2006. — В. 1. — С. 38. — ISSN 0907-1156.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)