Перыстыя воблакі
Перыстыя воблакі, перкаватыя воблакі[1] (Cirrus, Ci) — тонкія валакністыя воблакі белага колеру з шаўкавістым бляскам, складзеныя з асобных перыстападобных элементаў, у верхняй трапасферы, зрэдку на вышыні трапапаўзы.
Утвараюцца з буйных ледзяных крышталёў. Характэрны для пярэдняга краю воблачнай сістэмы цёплага фронту або фронту аклюзіі. Часта развіваюцца і ў антыцыкланальных умовах, зрэдку з’яўляюцца часткамі або рэшткамі ледзяных вяршынь кучава-дажджавых воблакаў. Ападкі з перыстыя воблакаў амаль заўсёды выпараюцца на вялікіх вышынях, утвараюць толькі палосы падзення.
Віды і разнавіднасці
Перыстыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды і разнавіднасці:[2]
- Валакністыя або ніткападобныя (Cirrus fibratus, Ci fib.), маюць выгляд паралельных ці пераблытаных клубкоў валокнаў.
- кіпцюрападобныя (Cirrus uncinus, Ci unc.), у якіх канцы нітак патоўшчаны і загнуты ўверх;
- хрыбтападобныя (Cirrus vertebratus, Ci vert.), з больш шчыльнай сярэдняй паласой, з якой валокны разыходзяцца ў два бакі;
- пераблытаныя (Cirrus intortus, Ci int.), з бязладна пераблытаных нітак у выглядзе клубкоў ці плямаў, раскіданых па небе.
- Шчыльныя (Cirrus spissatus, Ci spi.), якія ўключаюць шматлікія згушчэнні няправільнай формы, што істотна парушае валакністую структуру.
- навальнічныя (Cirrus incus-genitus, Ci ing.), якія з’яўляюцна рэшткамі вяршынь кучава-дажджавых воблакаў, што распадаюцца;
- камякападобныя (Cirrus floccus, Ci fl.), маюць выгляд белых камякоў, раскіданых па прасторы валокнаў перыстых воблакаў.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Перыстыя воблакі
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)