Праспект Пераможцаў (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Пераможцаў праспект (да 1980 — Паркавая магістраль, да 2005 — праспект Машэрава) — праспект у Мінску. Перайменаваны ў гонар пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне 1941—45 і Другой сусветнай вайне 1939—45 да 60-годдзя Вялікай Перамогі.

Праспект Пераможцаў
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
КраінаБеларусь
ГорадМінск
РаёнФрунзенскі
Працягласць~9000
ПаркіПушкінскі сквер, Парк Перамогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 12—13 стагоддзях на гэтым месцы было старажытнае паселішча. Забудова праспекта пачалася ў 1960-я. Састаўная частка другога гарадскога кальца. Працягласць — каля 9 км ад скрыжавання вуліц Багдановіча і Няміга да Мінскай кальцавой аўтадарогі.

Уздоўж праспекта ўзведзены жылы раён (1983) з групы 9—16-павярховых дамоў, шматлікія грамадскія будынкі. Забудова спалучаецца з зялёнымі масівамі і вадаёмамі.

Перасячэнні

Перасякаецца з вуліцамі:

Аб’екты

Ансамбль адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў
  • № 105 — навучальны корпус БДУФК (1985, У. Афанасьеў, Г. Федасенка, С. Анікін, С. Канавалаў)[1].
  • № 107 — інтэрнат БДУФК (1985, У. Афанасьеў, Г. Федасенка, С. Анікін, С. Канавалаў)[1].
  • № 109 — вучэбна-спартыўны корпус БДУФК.
  • № 109Б — Лёгкаатлетычны манеж БДУФК. У будынку таксама размяшчаецца Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва.
  • № 109В — Спартыўны комплекс БДУФК з плавальным басейнам. У будынку таксама размяшчаецца Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту.
  • Плошча Пераможцаў — нефармальная назва пешаходнай зоны паміж д. 125 і д. 127 у Лябяжым па праспекце Пераможцаў, дзе рэгулярна размяшчалі палітычныя графіці і праводзілі дваровыя вечарыны ўдзельнікі пратэстных акцый 2020 года[3][4][5][6].
  • № 115 — комплекс «Лазурыт» (2015—2020; архітэктары Я. Урбан, Г. Урбан, Ю. Керутэнэ, Клімко, Гуз, Кіклевіч, В. Кавалёва, Куцэнка, П. Стрыга[7]). Адзін з маштабных праектаў жылых збудаванняў. Працягвае фронт забудовы раёна «Лебядзіны». Суцэльны жылы корпус сфарміраваны з цэнтральнай вуглавой 35-павярховай вежавай часткі і бакавых 16-20-павярховых крылаў. Вышынны завужаны ўгору вуглавы аб’ём акцэнтаваны суцэльным шкленнем. Ніжні 4-павярховы ўзровень, аддзелены ад асноўнага аб’ёму пешаходнай платформай-стылабатам, займаюць гандлёва-абслуговыя памяшканні і паркоўкі. У комплексе запраектаваны кватэры рознага класа (ад 58 да 500 м²)[7].

Зноскі

Спасылкі