Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Прафесійна-тэхнічная адукацыя — падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў для народнай гаспадаркі.

Грунтуецца на базавай і агульнай сярэдняй адукацыі. Уключае прафесійныя вучылішчы, ліцэі, каледжы і навукова-вытворчыя асяродкі. Паводле профілю бывае: будаўнічая, машынабудаўнічая, паслуговая, сельскагаспадарчая, хімічная і электратэхнічная. Для пашырэння дадатковых прафесійных ведаў і навыкаў, надання новых прафесій і спецыяльнасцей прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы праводзяць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў[1].

Беларусь

На 2001 год у Беларусі налічвалася 248 прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, у якіх больш за 136 000 навучэнцаў асвойвалі звыш 350 прафесій[1]. За 1991—2013 гады колькасць месцаў для прыёму ў прафесійна-тэхнічныя вучылішчы Беларусі скарацілася з 72 тыс. да 36 тыс. чалавек (удвая за 22 гады), што ў 2013 годзе складала ўтрая менш за план прыёму ў ВНУ[2]. На верасень 2013 года звыш 280 іншаземцаў з 15 краін атрымлівалі ў Беларусі прафесійна-тэхнічную адукацыю[3].

Зноскі

Спасылкі