Прыдумляючы Ганну

«Прыдумляючы Ганну» (англ.: Inventing Anna) — амерыканскі тэлевізійны серыял, прэм’ера якога адбылася 11 лютага 2022 года на платформе «Netflix». Серыял складаецца з 9 серый.

Прыдумляючы Ганну
англ.: Inventing Anna
Жанрдраматычны фільм і крымінальны фільм[d]
СтваральнікШонда Раймс
Сцэнарыст
У ролях
Краіна
Моваанглійская
Колькасць сезонаў1
Колькасць серый9
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсарDavid Frankel[d], Бетсі Бірс[d] і Шонда Раймс
Прадзюсар
СтудыяShondaLand[d] і Netflix
Трансляцыя
ТэлеканалNetflix
На экранах11 лютага 2022 — 11 лютага 2022
Спасылкі
IMDbID 8740976
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гіторыя

Серыял знялі на базе рэальнай гісторыі. Артыкул пра махлярку напісала журналістка New York Magazine Джэсіка Прэслер.

Каб набыць правы на экранізацыю гэтай гісторыі, стрымінгавая кампанія Netflix заплаціла самой Ганне Сарокінай 320 тысяч даляраў. З іх 198 тысяч махлярка патраціла на выплату кампенсацый ахвярам, астатняе пайшло на судовыя выдаткі. Суд, скончыўся не на карысць Ганны — яна аказалася ў турме.

Сюжэт

Ніхто дакладна не ведае, хто такая Ганна. Камусьці яна вядомая як Ганна Дэлві, багатая наследніца з Германіі. Амбіцыёзная дзяўчына з бездакорным гардэробам, якая марыць стварыць свой прыватны клуб і фонд для мастакоў.

Але раптоўна магія разбураецца. Аказваецца, што багатай наследніцай сябе называла Ганна Вадзімаўна Сарокіна, эмігрантка з Расіі. Цяпер яе чакае судовае расследаванне і, магчыма, турма, бо ўвесь яе шыкоўны лад жыцця аплачвалі нью-ёркскія багацеі, што лічылі Ганну роўнай сябе. Выніковыя абвінавачванні да дзяўчыны — крадзеж у вялікім памеры і махлярства.

Кім трэба быць, каб ашукаць моцных гэтага свету на сотні тысяч даляраў? Бо менавіта столькі — 275 тысяч даляраў — склала, па меркаваннях амерыканскай пракуратуры, выніковая сума крадзяжу, здзейсненага Ганнай.

На працягу ўсяго серыяла Вівіан Кент (яе прататыпам была Прэслер) спрабуе разгадаць гісторыю Ганны. Чаму ў 21 стагоддзі, калі ўсю інфармацыю можна праверыць у інтэрнэце, неверагодна багатыя людзі паверылі простым расказам пра заможную сям’ю? Што за таленты дазволілі Ганне так далёка прасунуцца ў яе аферах? І, нарэшце, навошта ёй было гэта ўсё?

Каб знайсці адказы, Кент шмат разоў сустракаецца з Ганнай і яе знаёмымі па мінулым багатым жыцці. Знайсці ключ да сэрца махляркі няпроста, але Кент падказваюць — Ганна вельмі хоча славы. А хто лепш дапаможа гэтую славу атрымаць, калі не вопытная рэпарцёрка?

Спробы разгадаць сакрэт Ганны Дэлві заводзяць Вівіан у Германію — месца, дзе жыла Сарокіна да пераезду ў ЗША. Там Кент сустракаецца з бацькам Ганны, і ён прамаўляе фразу, якая, здаецца, цудоўна характарызуе мэты яго дачкі: «У Маскве кажуць: навошта збіраць на чорны дзень, лепей купіць туфлі Manolo Blahnik. З імі любы дзень стане святлейшым»[1].

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі