Netflix

Netflix — амерыканскі правайдар медыйных паслуг і прадзюсарская кампанія са штаб-кватэраю ў Лас-Гатасе, Каліфорнія, ЗША. Заснавана 29 жніўня 1997 года Рыдам Хастынгсам і Маркам Рэндальфам[1].

Netflix
Заснаванне29 жніўня 1997
ПрадукцыяNetflix recommender system[d], патокавае мультымедыя[d] і over-the-top media service[d]
Сайтnetflix.com

З 2013 года Netflix стварае фільмы, серыялы і тэлепраграмы. У 2016 годзе кампанія зрабіла 126 арыгінальных серыялаў і фільмаў — больш за кожны іншы сеткавы ці кабельны канал[2]. Станам на 2018 год у кампаніі было 117,58 млн падпісантаў па ўсім свеце, у тым ліку 54,75 млн у ЗША[3][4].

Менавіта на гэтым відэасэрвісе выходзяць «Картачны домік», «Грэйс і Фрэнкі», «Непахісная Кімі Шміт», «Аранжавы — хіт сезона» і «Джэсіка Джонс». Галоўная перавага сэрвісу ў тым, што гэта, па сутнасці, энцыклапедыя заходняга тэлебачання: менавіта карыстальнікі Netflix могуць колькі заўгодна глядзець усе сезоны «Сяброў», брытанскага і амерыканскага «Офіса», «Вар’ятаў», «Разысціся на ўсе застаўкі» ды інш. легальна.

У Беларусі

У Беларусі з 2016 года даступны стрымінгавы відэасэрвіс Netflix[5]. Першы месяц глядзець фільмы і серыялы можна бясплатна (але рэгістравацца ўсё адно трэба). Потым — па падпісцы.

Зноскі

Спасылкі