Пталамей XII
Пталамей XII Тэас Філапатар Філадэльф Неас Дыяніс Аўлет (Πτολεμαῖος Νέος Διόνυσος Θεός Φιλοπάτωρ Θεός Φιλάδελφος Αὐλητής, Ptolemaĩos Néos Diónusos Theós Philopátōr Theós Philádelphos Aulētḗs; 110 да н.э. — 51 да н.э.) — цар егіпецкі (80—58 да н.э., 55—51 да н.э.), сын Пталамея VIII і Клеапатры Селены.
Пталамей XII | |
---|---|
Нараджэнне | 117 да н.э. |
Смерць | 51 да н.э. |
Род | Пталамеі |
Бацька | Пталамей IX |
Маці | Клеапатра IV |
Жонка | Клеапатра V[d] |
Дзеці | Cleopatra Tryphaena[d], Бераніка IV[d], Клеапатра, Арсіноя IV[d], Пталамей XIII[d] і Пталамей XIV[d] |
Дзейнасць | суверэн |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Пры Пталамеі XII пачаўся хуткі ўпадак Егіпту. Палітычная сітуацыя вымусіла яго ўцячы ў Рым і шукаць там падтрымкі. Пад націскам Сулы, ён завяшчаў Егіпет пасля сваёй смерці Рыму. Жыў у Пампея і атрымаў патрэбную падтрымку ў 59 да н.э., дзякуючы хадайніцтву Цэзара. Вярнуўшыся ў Егіпет, ён жорстка расправіўся з праціўнікамі, у т.л., з дачкой Беранікай IV, якая без яго прысвоіла царскі тытул. Яго дачка Клеапатра VII была апошняй егіпецкай царыцай.
Гісторыкамі адзначаецца яго слабахарактарнасць. Любіў музыку, акампаніраваў хорам на флейце, а таксама выступаў як саліст на спаборніцтвах, якія ладзіліся ў яго палацы — адсюль мянушка «Аўлет» (флейціст). Выявай, відаць, з'яўляецца мармуровая галава, што захоўваецца ў Парыжы.[1]
Зноскі
Літаратура
- «Геаграфія». Страбон
- Пталамей XII Неас Дыяніс на сайце livius.org Архівавана 7 лістапада 2016.