Пулітцэраўская прэмія

Пулітцэраўская прэмія (англ.: Pulitzer Prize) — прэмія за дасягненні ў газетнай і інтэрнэт-журналістыцы, літаратуры і музычнай кампазіцыі ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Пулітцэраўская прэмія
англ.: Pulitzer Prize
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назваангл.: Pulitzer Prize
Краіна ЗША
Тыпжурналісцкая прэмія[d], навуковая ўзнагарода[d] і група ўзнагарод[d]
Кім уручаеццаКалумбійскі ўніверсітэт
Падставы ўзнагароджанняПеравага ў газетнай журналістыцы, літаратурных дасягненнях і музычнай кампазіцыі
Дата заснавання1917
Першае1917
Сайтpulitzer.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створана ў 1917 годзе амерыканскім выдаўцом Джозэфам Пулітцэрам і адмініструецца Калумбійскім універсітэтам у Нью-Ёрку. Прысуджаецца штогод у 21 намінацыі. Пераможцы 20 намінацый атрымліваюць сертыфікаты на $10,000 як прыз. Пераможца ў журналісцкай намінацыі «Служэнне грамадству» ўзнагароджваецца залатым медалём.