Пінк

Алі́ша Бэт Мур (англ.: Alecia Beth Moore, больш вядомая як Pink, стылізавана P!nk; нар. 8 верасня 1979 года, Дойлстаўн, Пенсільванія, ЗША) — амерыканская спявачка, аўтарка песень і актрыса.

Пінк
Аліша Бэт Мур
англ.: Alecia Beth Moore
Падчас выступу на Алімпійскім стадыёне ў Мюнхене ў 2019 годзе
Падчас выступу на Алімпійскім стадыёне ў Мюнхене ў 2019 годзе
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння8 верасня 1979(1979-09-08)[1] (44 гады)
Месца нараджэння
Краіна
БацькаJim Moore[d]
МаціJudith Moore[d][4]
МужCarey Hart[d][6]
ДзеціWillow Hart[d], Jameson Hart[d] і Willow Sage Hart[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіімадэль, аўтарка-кампазітар, танцоўшчыца, музычны прадзюсар, прэс-сакратарка, аўтар-выканаўца, студыйны музыкант, кінаактрыса, спявачка, паэт-песеннік, акцёрка
Гады актыўнасці1995 — цяперашні час
Інструментывакал[d]
ЖанрыРок, поп, R&B, хіп-хоп, дэнс-поп
ПсеўданімыP!nk і Pink
ЛэйблыArista, LaFace, RCA[5]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Amadeus Austrian Music Awards[d]

Grammy Award for Best Female Rock Vocal Performance[d] (2004)

BRIT Award for International Female Solo Artist[d] (2003)

Дзённая прэмія «Эмі»[d]

MTV Video Music Award for Video of the Year[d] (2001)

Grammy Award for Best Pop Collaboration with Vocals[d] (2002)

Grammy Award for Best Pop Collaboration with Vocals[d] (2011)

MTV Video Music Award for Best Video from a Film[d] (2001)

MTV Video Music Award for Best Female Video[d] (2002)

MTV Video Music Award for Best Dance Video[d] (2002)

MTV Video Music Award for Best Pop Video[d] (2006)

MTV Video Music Award for Best Collaboration[d] (2013)

Michael Jackson Video Vanguard Award[d] (2017)

Billboard Music Awards (2000)

Billboard Music Awards (2002)

Billboard Music Awards (2013)

Billboard Music Awards (2017)

Brit Award for Outstanding Contribution to Music[d] (2019)

зорка на галівудскай «Алеі славы»

pinkspage.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Аліша Мур нарадзілася ў Дойлстаўне (штат Пенсільванія, ЗША). Яна з’яўляецца дачкой Джудзіт Мур, у дзявоцтве Кугель, медсястры, і Джэймса Мура-малодшага, ветэрана вайны ў В’етнаме[7]. Яе бацька — каталік, маці — яўрэйка[8], а яе продкі эмігравалі з Ірландыі, Германіі і Літвы[9]. Pink вырасла ў Дойлстаўне, дзе вучылася ў пачатковай школе Kutz, сярэдняй школе Lenape і вышэйшай школе Central Bucks West High School. Яе бацька іграў на гітары і спяваў для яе песні, і з малых гадоў яна імкнулася стаць рок-зоркай. У Pink ёсць брат, Джэйсан Мур (нарадзіўся ў 1977 годзе)[10].

Аліша Мур развівала свой голас з дзяцінства. Нягледзячы на тое, што пры нараджэнні яна была здаровым дзіцём, Аліша хварэла на астму, якая пакутавала яе ў дзяцінстве[11]. Будучы падлеткам, яна пісала вершы як аддуху пачуццяў, а яе маці каментавала: «Яе першыя запісы былі заўсёды вельмі інтраспектыўнымі. Некаторыя з іх былі вельмі змрочнымі і вельмі глыбокімі, амаль нервовымі»[11]. Яна пачала выступаць у клубах Філадэльфіі, калі ёй было 14 гадоў, і паспела пабываць скейтбардысткай, хіпхоперам і гімнасткай.

4 красавіка 2020 года яна паведаміла пра заражэнне каранавірусам: спявачка адзначыла, што ў яе і яе трохгадовага сына Джэймсана з’явіліся сімптомы каранавіруса двума тыднямі раней, і рэзультаты тэстаў на каранавірус былі станоўчымі. Праз некалькі дзён паўторныя аналізы далі адмоўны вынік. Pink адзначыла, што тэставанне трэба зрабіць больш даступным для грамадзян. Паводле яе слоў, яна ахвяравала 500 тысяч долараў у Фонд экстранай дапамогі бальніцы пры Тэмплскім універсітэце Філадэльфіі і яшчэ 500 тысяч долараў у крызісны фонд мэра Лос-Анджэлеса.[12]

Дабрачыннасць і грамадская дзейнасць

Pink — вегетарыянка, удзельнічала ў шматлікіх мерапрыемствах PETA. Таксама яна з’яўляецца членам многіх дабрачынных фондаў.

Фільмаграфія

Фільм
ГодФільмРоля
2000 годЛыжы на максімумкамея (запрошаная зорка-спявачка)
2002 годРолерболРок-спявачка, камея
2003 годАнёлы Чарлі: Толькі наперадВугальны Кубак
2007 годКатакомбыКэралін
2009 годГубка Боб: Сумленны або квадратныкамея
2010 годУцёкі з Вегасакамея
2011 годВясёлыя ножкі 2пінгвін Глорыя (агучка)
2012 годДзякуй за абменДзідзі
2016 годПоп-зорка: Не пераставай, не спыняйсякамея

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы
  • 2000: Can’t Take Me Home
  • 2001: Missundaztood
  • 2003: Try This
  • 2006: I’m Not Dead
  • 2008: Funhouse
  • 2012: The Truth About Love
  • 2017: Beautiful Trauma
  • 2019: Hurts 2B Human
  • 2023: Trustfall
DVD
  • 2006: Pink: Live in Europe
  • 2007: Pink: Live from Wembley Arena
  • 2009: Pink: Live in Australia
Іншыя
  • 2007: Pink Box
  • 2010: Greatest Hits… So Far!!!

Крыніцы

  • http://www.bbc.co.uk/news/entertainment-arts-10662751
  • http://www.notablebiographies.com/newsmakers2/2004-Ko-Pr/Pink.html
  • http://www.billboard.biz/bbbiz/industry/record-labels/rca-s-peter-edge-tom-corson-on-the-shuttering-1005394732.story
  • http://www.mtv.com/news/articles/1519914/20060109/pink.jhtml
  • Pink Biography. People. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2010. (англ.)
  • Pink'S Latest Interview. News.superiorpics.com. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 3 мая 2010. (англ.)
  • Alecia’s Q Magazine Transcript Архівавана 30 лістапада 2009. Q Magazine (англ.)
  • Pink: Is the ladette laureate finally growing up?. Independent.co.uk. Праверана 3 мая 2010.
  • а б Driven: Pink Архівавана 12 красавіка 2009. VH1 (англ.)
  • P!NK в Instagram: «Two weeks ago my three-year old son, Jameson, and I are were showing symptoms of COVID-19. Fortunately, our primary care physician had…»
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)