Рагімантас Адамайціс

Рагі́мантас Адама́йціс (літ.: Regimantas Adomaitis; 31 студзеня 1937, г. Шаўляй, Літва — 20 чэрвеня 2022) — літоўскі акцёр. Народны артыст СССР (1985).

Рагімантас Адамайціс
Regimantas Adomaitis
Дата нараджэння31 студзеня 1937(1937-01-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці20 чэрвеня 2022(2022-06-20) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
ГрамадзянстваСцяг Літвы ЛітваСцяг СССР СССРСцяг Літвы Літва
ЖонкаEugenija Bajorytė[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесіяакцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр
Кар’ераз 1964 года
Узнагароды
Гранд-афіцэр ордэна «За заслугі перад Літвой»
Гранд-афіцэр ордэна «За заслугі перад Літвой»
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Медаль Незалежнасці Літвы
Медаль Незалежнасці Літвы
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Народны артыст СССР— 1985
IMDbID 0012361

Біяграфія

Нарадзіўся 31 студзеня 1937 года (па іншых крыніцах — 31 сакавіка[3]) у Шаўляі.

У 1954 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта і ў 1959 годзе скончыў навучанне, але ўжо з 1958 года пачаў вучыцца на акцёрскім аддзяленні Кансерваторыі Літвы. У 1962 годзе атрымаў дыплом акцёра.

У 19621963 гадах працаваў у Капсукскім драматычным тэатры (цяпер Марыямпале), у 19631967 гадах у Каўнаскага драматычнага тэатра. З 1967 года — акцёр Літоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы ў Вільнюсе.

У 1988 годзе ўваходзіў у Ініцыятыўную групу Літоўскага руху за перабудову (Саюдзіс). Народны дэпутат СССР (1989—1991).

Памёр 20 чэрвеня 2022 года[4].

Творчасць

Мастацтва Адамайціс вызначаецца псіхалагічнай глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю. Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г. Ібсена) у тэатры атрымаў Дзяржаўную прэмію Літвы ў 1982 годзе. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя).

Фільмаграфія

Зноскі

  • Рагімантас Адамайціс (Regimantas Adomaitis) — Біяграфіі, мемуары, гісторыі Архівавана 17 лістапада 2010.
  • Памёр літоўскі актор Рэгімантас Адамайціс. Ён быў беларускім партызанам у фільме, які не спадабаўся савецкаму кіраўніцтву
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)