Радзюкоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Радзюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Радзюкі.

Радзюкоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уШаркаўшчынскі раён
Уключае33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрРадзюкі
Дата ўтварэння16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019)1 251
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Дулінаўскі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Слабадскога і Юзафоўскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Дуліна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 12 лютага 1965 года сельсавет у складзе 19 населеных пунктаў (Беляі, Букі, Васюкі, Востраў, Граўжы, Дуліна, Жоўніца, Казякі, Казярыха, Качаны, Кісялёўка, Лабуці, Ліпнягі, Мішуты, Рабяртова, Радзюкі, Ружампаль, Скураты і Чуйкі) перададзены ў Глыбоцкага раёна, 10 населеных пунктаў сельсавета (Брыцікі, Варанчукі, Каралінова, Лугі, Ляднікі, Малонка Казлоўская, Малонка Мосарская, Палялейкі, Шоўдрыкі і Ясёва) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Шаркаўшчынскага пассавета Мёрскага раёна[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дулінаўскага сельсавета 45 населеных пунктаў[3]. 7 жніўня 1979 года ў склад Станіславоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Васюкі, Лабуці, Мішуты, Чуйкі, хутары Александрова, Востраў, Лапушына, Мар’янова, Мачулішча, Погар-Луцк і Юзіха)[4]. 31 студзеня 1983 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Шаркаўшчынскага пассавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Ляднікі, Маркі, Палялейкі, Ульянава, хутары Брыцікі, Варанчукі, Каралінова, Малонка Казлоўская, Малонка Мосарская, Хвастова і Шоўдрыкі)[5]. 9 снежня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шкунціцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Александрова, Балбекі, Баўтрамеі, Бондары Старыя, Бондары Тулаўскія, Боўкалы, Заазерцы, Іванскія, Пашкі, Савіцкія, Шкунцікі, хутары Балаеўшчына, Бахіры, Казлоўшчына, Клёны і Тулава), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Радзюкі, сельсавет перайменаваны ў Радзюкоўскі[6]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны хутары Малонка Казлоўская, Петрунова і Скураты[7]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (вёскі Загорнае і Юзафова)[8]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Кісялёўка[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты) — 1623 чалавекі[10], з іх 86,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,1 % — палякі[11]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 1251 чалавек[12].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі