Станіславоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Станіславо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Станіславова.

Станіславоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уШаркаўшчынскі раён
Уключае23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрСтаніславова
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)978
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пяліцкі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пялікі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 28 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукоўшчынскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы, Цагельня, Халопаўшчына)[1]. У 1963 годзе ў склад Белькаўскага сельсавета Пастаўскага раёна перададзены 11 населеных пунктаў: Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы і Халопаўшчына[2]. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета Пастаўскага раёна вернуты 11 населеных пунктаў (Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы і Халопаўшчына)[3]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. У 1968 годзе ў склад Буйкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Амбросенкі, Валожынкі, Крапіўнікі, Лазоўка і Паяначы)[4]. 23 кастрычніка 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў Станіславова, сельсавет перайменаваны ў Станіславоўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[5]. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Дулінаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Васюкі, Лабуці, Мішуты, Чуйкі, хутары Александрова, Востраў, Лапушына, Мар’янова, Мачулішча, Погар-Луцк і Юзіха)[6]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Валожынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пялікі і Пятровічы)[7]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Пялікі, вёскі Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пятровічы)[8].

Насельніцтва Станіславоўскага сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 790 чалавек[9], з іх 92,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 978 чалавек[11].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.