Радунскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Ра́дунскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радунь.

Радунскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уВоранаўскі раён
Уключае36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрРадунь
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940,
23 студзеня 2014
Дата скасавання30 красавіка 1958
Насельніцтва (2009)1 874
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета[1]. 2 снежня 1961 года да Радунскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Казакоўшчынскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. У 1977 годзе са Старасмільгінскага сельсавета ў склад пассавета перададзены вёскі Куркі, Новыя Смільгіні і Старыя Смільгіні[3]. 24 красавіка 1978 года ў склад пассавета з Пашкавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Даўгялішкі, Кемейшы, Пацялюнцы, Пашкавічы, Талькунцы і хутар Насавічы)[4]. 23 студзеня 2014 года Радунскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[5].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Радуні) — 1874 чалавекі[6], з іх 86,8 % — палякі, 6,0 % — беларусы, 1,5 % — літоўцы[7].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі