Разалін Сасмэн Ялау

(Пасля перасылкі з Разалін Сасмэн Ялаў)

Разалін Сасмэн Я́лау (англ.: Rosalyn Sussman Yalow; 19 ліпеня 1921, Нью-Ёрк, ЗША — 30 мая 2011, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1977 годзе «за развіццё радыеімуналагічных метадаў вызначэння пептыўных гармонаў» разам з Р. Гіймэнам і Э. В. Шалі.

Разалін Сасмэн Ялау
англ.: Rosalyn Sussman Yalow
Разалін Ялау у Bronx Veterans Administration Hospital (13 кастрычніка 1977 года)
Разалін Ялау у Bronx Veterans Administration Hospital (13 кастрычніка 1977 года)
Дата нараджэння19 ліпеня 1921(1921-07-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці30 мая 2011(2011-05-30)[3][2][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
МужQ30526997?
Род дзейнасціфізік, урач, выкладчыца ўніверсітэта, біяфізік
Навуковая сферабіяфізіка
Месца працыШпіталь Бронкса пры кіраванні справамі ветэранаў
Альма-матар
Вядомая якраспрацавала радыеімуналагічны метад
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 года працавала ў ім. З 1950 года працавала ў шпіталі ветэранаў г.Бронкс1972 з’яўлялася кіраўніком лабараторыі). Адначасова ў 1968—1974 гг. прафесар-даследчык у медыцынскай школе. У 1979—1986 гг. прафесар медыцынскага каледжа ва ўніверсітэце Йешыва.

Аўтар навуковых прац па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Хоць большасць навуковых прац Ялау выканала ў суаўтарстве з Саламонам Берсанам, ён памёр да прысуджэння Нобелеўскай прэміі.

Член Амерыканскай Нацыянальнай АН. Доктар філасофіі (1945), заслужаны прафесар (1974).

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

  • Rosalyn S. Yalow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/48894.html Праверана 25 лютага 2018.
  • Літаратура

    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 472 с.: іл.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)