Разліў нафты на нафтаправодзе «Кістоўн» (2022)

7 снежня 2022 года на нафтаправодзе «Кістоўн  (англ.)» кампаніі «TC Energy  (англ.)» адбыўся буйны разліў больш за 14 тысяч барэляў нафты. На момант здарэння гэта найбуйнейшы разліў нафты на «Кістоўн»[1] з трох падобных інцыдэнтаў з моманту адкрыцця сеткі ў 2010 годзе[2] і адначасова найбуйнейшы ў ЗША з 2013 года[3].

Разліў

У 21:00 7 снежня па мясцовым часе кампанія «TC Energy» запусціла аварыйны прыпынак трубаправода «Кістоўн» з-за падзення ціску[4]. Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя ЗША  (англ.) пабудавала земляную дамбу, каб стрымаць разліў[1]. Уцечка была выяўлена недалёка ад акругі Вашынгтон  (англ.), штат Канзас, і вылілася ў ручай Міл-Крык, які ўпадае ў раку Літл-Блю  (англ.)[5]. Указанне аб эвакуацыі не аддавалася[6]. Для ліквідацыі наступстваў аварыі «TC Energy» накіравала 100 чалавек[3].

Уздзеянне

Экалагічныя

Уцечка выклікала занепакоенасць у эколагаў з-за перадачы па нафтаправодзе бітумінозных пяскоў  (руск.), якія больш таксічны за сырую нафту, і могуць тануць у вадзе[1].

Эканамічныя

Цана на сырую нафту пасля закрыцця трубаправода «Кістоўн» вырасла на 5%[4], а «TC Energy» абвясціла форс-мажор  (англ.)[7]. Усе работы на нафтаправодзе спынілі. Закрыццё прывяло да абмежавання паставак канадскай нафты на амерыканскія нафтаперапрацоўчыя заводы[8].

Расследаванне

Упраўленне бяспекі трубаправодаў і небяспечных матэрыялаў  (англ.) пачало расследаванне ўцечкі[4]. Агенцтва аховы навакольнага асяроддзя накіравала двух каардынатараў, якія ўстанавілі, што нафта не трапіла ў крыніцы пітной вады, таму яна ў раёне акругі Вашынгтон не пацярпела[9].

Зноскі