Калі ласка, дадавайце новыя тэмы знізу. Дадаць...
Калі Вы пісалі мне, я адкажу на гэтай старонцы. Калі я пісаў Вам, то буду сачыць за вашай старонкай яшчэ некалькі дзён.


Памер старонкі: 24 085

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 23:14, 30 студзеня 2018 (MSK)

Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў

Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:52, 26 лютага 2021 (+03)

Какай

Чым гэты артыкул адрозніваецца ад артыкула Парламент Японіі? На мой погляд, варта іх злучыць. Artsiom91 (размовы) 13:18, 25 жніўня 2021 (+03)

Безумоўна, вы правыя. Як толькі я дапішу артыкул Какай, я перанясу яго змест у Парламент Японіі --З павагай, ZlyiLev (размовы) 13:50, 25 жніўня 2021 (+03)

Спадар Artsiom, правільным з’яўляецца «дагледжана ўдзельнікам» (літара ў)? Калі так, трэба выправіць у сістэме (гэта могуць толькі адміністратары). З павагай, ZlyiLev (размовы) 14:32, 25 жніўня 2021 (+03)

Так, сапраўды, трэба праз "ў". Сістэмныя паведамленні звычайна можна выпраўляць на translatewiki.net, і гэта могуць рабіць не толькі адміністратары, але любыя ўдзельнікі, дастаткова зарэгістравацца. Тут я выправіў https://translatewiki.net/wiki/MediaWiki:Revreview-hist-basic-user/be. Змены з’яўляюцца ў вікіпедыі звычайна праз некалькі дзён.--Artsiom91 (размовы) 16:51, 25 жніўня 2021 (+03)
Artsiom91, падкажыць, калі ласка, як у нас прынята, ёсць пэўныя правілы для ўдакладненняў у назвах партый: А (партыя), А (палітычная партыя), Партыя «А», ці Партыя А? --З павагай, ZlyiLev (размовы) 13:44, 5 верасня 2021 (+03)
Звычайна прынята А (партыя). Партыя «А» ці Партыя А можа сустракацца, але толькі калі слова "Партыя" тут неад’емная частка назвы, напрыклад Партыя БНФ.--Artsiom91 (размовы) 14:21, 5 верасня 2021 (+03)
А вам невядома, Партыя Зялёны мір менавіта такі выпадак, як з БНФ? --З павагай, ZlyiLev (размовы) 14:38, 5 верасня 2021 (+03)
Артыкул у БелЭн называецца Беларуская партыя «Зялёны мір», тут таксама мусіць называцца так. Але ёсць падставы меркаваць, што гэта былая назва партыі Беларуская партыя «Зялёныя», таму выставіў артыкулы да аб’яднання.--Artsiom91 (размовы) 18:31, 5 верасня 2021 (+03)
У БелЭн так і напісана — мір, а не свет? Паколькі ў дадзеным выпадку падышло бы слова свет, ці не так?--З павагай, ZlyiLev (размовы) 19:21, 5 верасня 2021 (+03)
Так, менавіта «мір».--Artsiom91 (размовы) 19:29, 5 верасня 2021 (+03)

Статус (аўта)даглядчыка

Вітаю. Калі не супраць, выдам Вам сцяг даглядчыка або аўтадаглядчыка, на выбар? --Максім Л. (размовы) 21:52, 9 верасня 2021 (+03)

Дзякуй вялікі, мабыць аўтадаглядчыка, для атрымання сцяга даглядчыка трэба ж правесці абмеракаванне? --З павагай, ZlyiLev (размовы) 23:04, 9 верасня 2021 (+03)
аўтадаглядчыка будзе дастаткова. --JerzyKundrat (размовы) 23:10, 9 верасня 2021 (+03)
Цікавосткі змяшчаюць Размовы з удзельнікам:ZlyiLev/2018, а вось і вішанька на торт. --JerzyKundrat (размовы) 23:53, 9 верасня 2021 (+03)
Артыкулы без крыніц больш не ствараюцца, а вышэйзгаданая праўка была скасавана мной жа праз хвіліну, паколькі замена тэксту адбылася выпадкова. --З павагай, ZlyiLev (размовы) 00:06, 10 верасня 2021 (+03)
…а згаданы тэкст набрала на клавіятуры суседская малпачка? --JerzyKundrat (размовы) 00:08, 10 верасня 2021 (+03)
Гэты тэкст знаходзіўся ў буферы абмену мабільнай прылады і «уставіць» было націснута выпадкова--З павагай, ZlyiLev (размовы) 00:21, 10 верасня 2021 (+03)

аўтадаглядчыка будзе дастаткова? --JerzyKundrat (размовы) 00:27, 10 верасня 2021 (+03)

Так, безумоўна --З павагай, ZlyiLev (размовы) 00:31, 10 верасня 2021 (+03)
Зроблена, плённай працы. --JerzyKundrat (размовы) 00:34, 10 верасня 2021 (+03)
Дзякуй. --З павагай, ZlyiLev (размовы) 00:56, 10 верасня 2021 (+03)

Савецкая акупацыя Украіны

Можаце патлумачыць, як прыведзеная ўверсе выява і яе апісанне тычацца Украіны? Artsiom91 (размовы) 08:16, 20 кастрычніка 2021 (+03)

Прабачце, не заўважыў. Цяперашняя выява падыйдзе? З павагай, ZlyiLev (размовы) 11:25, 20 кастрычніка 2021 (+03)
Так, зараз усё добра. Artsiom91 (размовы) 13:45, 20 кастрычніка 2021 (+03)

language=be

Вітаю, ZlyiLev!

Калі ласка, прашу не выдаляць (language=be -> language= альбо зусім) дзеля лішняга байту. Спасылкі так Ctrl+C, Ctrl+V пойдуць і на іншыя небеларускія Wiki. Большасць з іх language=be успрымае і паказвае. Дзякуй! -- pr12402, 24 кастрычніка 2021

Прывітанне! Канструкцыя «language=be» не мае выкарыстоўвацца ў нашай Вікіпедыі, паколькі наша мова па змоўчванні беларуская. У іншых Вікіпедыях можаце пісаць як пажадаеце. Калі будзе трэба, можаце націснуць «Правіць зыходнік» і рукамі напісаць «language=be». З павагай, ZlyiLev (размовы) 02:13, 24 кастрычніка 2021 (+03)
Няхай. Усё ж такі, калі мова ўжо пазначана кімсці, прашу, калі ласка, не выдаляць. Самі можаце параметр «language=be» не выкарыстоўваць. Дзякуй! -- pr12402, 24 кастрычніка 2021
Вы магчыма не зразумелі, навошта патрэбны параметр language у шаблоне {{Cite web}}. Гэта папярэджанне для ўдзельніка, што спасылка на іншай мове, якую ён можа не ведаць. Калі ж мова беларуская, то ён яе ведае і можа спакойна пераходзіць па спасылцы. З павагай, ZlyiLev (размовы) 02:50, 24 кастрычніка 2021 (+03)

Робат

Для ажыцяўлення масавых правак рэкамендую стварыць уліковы запіс для бота (Вікіпедыя:Бот), атрымаць сцяг на старонцы Вікіпедыя:Запыты на статус бота і рабіць праўкі AWB з акаўнта бота, каб не забруджваць старонку апошніх змен. Artsiom91 (размовы) 08:17, 3 лістапада 2021 (+03)

Прабачце, спыніў праўкі. Выпраўлялася толькі арфаграфія, ніякіх памылак (акрамя тых, што адкаціў самастойна), не было. Калі ласка, без блакіровак. З павагай, ZlyiLev (размовы) 08:19, 3 лістапада 2021 (+03)
Звярніце таксама ўвагу, што замены кароткіх радкоў можа апынуцца некарэктнай: https://be.wikipedia.org/w/index.php?curid=21658&diff=3956662&oldid=3741783. Artsiom91 (размовы) 08:19, 3 лістапада 2021 (+03)
Убачыў і выправіў рукамі, не праблема. З павагай, ZlyiLev (размовы) 08:20, 3 лістапада 2021 (+03)
Кожная праўка пасля захавання была прагледжана. З павагай, ZlyiLev (размовы) 08:21, 3 лістапада 2021 (+03)
Убачыў вашы адкаты, цяпер буду карыстацца толькі typos, там зраблю варыянты (лепшы гулец, лепшы брамнік, лепшы аўтар, лепшы пісьменнік) с заменай на найлепшы, асобна замяняць лепшы на найлепшы не буду. І паспрабую зрабіць, каб не чапаў раздзел «Літаратура». З павагай, ZlyiLev (размовы) 07:55, 4 лістапада 2021 (+03)

Патрэбна дапамога

Добрага дня. Я горш чым вы ведаю беларускую мову, асабліва дрэнна разбіраюся ў канчатках слоў. Я б хацеў вас папрасіць калі вас не абцяжарыць прывесці ў парадак артыкул аб Ільі Аляксандравічы Варламава. Будзько Андрэй (размовы) 02:56, 12 лістапада 2021 (+03)

Выправіў крыху. З павагай, ZlyiLev (размовы) 03:04, 12 лістапада 2021 (+03)

Глабальнае пацяпленне

Apologies for writing in English. I'm involved in a cross-wiki review of the accurarcy of climate change articles. I was wondering if you could explain why you reverted the removal of severely outdate information and climate denial on Глабальнае пацяпленне? Both the fact that there is global warming, and that humans are responsible, are now established facts. The article still states that there is disagreement. Femkemilene (размовы) 17:51, 13 снежня 2021 (+03)

Усе пункты гледжання мусяць быць адлюстраваны ў артыкуле. Не варта адтуль нічога выдаляць. Калі нешта не падабаецца — дапаўняйце. З павагай, ZlyiLev (размовы) 01:17, 14 снежня 2021 (+03)
We need to represent the opinions of experts. The article falsely says that John Coleman is a climatologists, even though he was a television meteorologist. He was not an expert when he was alive. Among experts, there is no doubt anymore about the fact that global warming is happening and that humans are the cause. Femkemilene (размовы) 13:46, 14 снежня 2021 (+03)
Fixed, now article says that John Coleman is a meteorologist. З павагай, ZlyiLev (размовы) 07:09, 15 снежня 2021 (+03)
Thank you :). I would still not put the opinion of a dead weatherman in there. He's not an expert. The text is now in the present tense, even though Coleman died a few years back. The paragraph about Bellamy, another TV personality and not an expert, is also in the present tense. That should be in the past tense. He also died. Are the former opinions of these people really as important as the thousands and thousands of experts? Femkemilene (размовы) 15:13, 15 снежня 2021 (+03)
Although David Bellamy was no doubt a good botanist (and Chancellor of the university where I studied) he was not a climatologist and the article is reporting his view in 2008. Were he alive today I expect he would agree with the recent reports from the IPCC. I suppose many of your readers are fluent in Russian or English so perhaps you could replace views such as his with more up to date information citing https://www.ipcc.ch/languages-2/russian/publications-russian/ and/or https://www.ipcc.ch/report/ar6/wg1/ Chidgk1 (размовы) 14:13, 20 снежня 2021 (+03)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы be-tarask:Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:08, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)

Юбілейны месяц

Запрашэньне да ўдзелу ў «Юбілейным месяцы»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў конкурсу
«Юбілейны месяц»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.

--Удзельнік:W 18:37, 14 студзеня 2022 (UTC+3)

Прызначэнне схавальнікаў гісторыі

Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 22:15, 3 красавіка 2022 (+03)

Прошу пояснения

Здравствуйте! Почему вы пытаетесь выставить на удаление страницуЭнди Тараник? Вижу историю правок и ваш комментарий. Понимаю, что это белорусская википедия. Данная страница переведена с белорусскоязычного аналога (имеется пункт в самом начале истории правок). Прошу пояснить, в чем причина выставления на удаление. А почему тогда, когда я делал русскоязычный перевод с белорусскоязычного аналога, в итоге опубликовалось то, что вы пытаетесь удалить? Соответствующее замечание о переводе, кстати, есть в самом начале удаляемой страницы Taxaciw679 (размовы) 02:30, 15 чэрвеня 2023 (+03) Taxaciw679 (размовы) 02:26, 15 чэрвеня 2023 (+03)

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь — шмат інфармацыі на афіцыйным сайце, навошта рабіць пераклад перакладу? --JerzyKundrat (размовы) 07:48, 29 чэрвеня 2023 (+03)

Абавязкова вычытаю яшчэ сёння, паспяшыў. Вы шаблон пакуль паставілі, няхай будзе. З павагай, ZlyiLev (размовы) 07:59, 29 чэрвеня 2023 (+03)

выпускнікоў дзіцячых будынкаў --JerzyKundrat (размовы) 17:27, 11 жніўня 2023 (+03)

Змены ў шаблонах

Вітаю, змены, нават маленькія, у такіх шаблонах, якія маюць вялікую колькасць уключэнняў у артыкулы і патэнцыйна могуць зламаць сотні і тысячы старонак, мэтазгодна абмяркоўваць папярэдне на адмысловай старонцы. Ці, як варыянт, можна стварыць часовую дакладную копію шаблона і забаўляцца з ёю колькі заўгодна. Толькі не забыцца потым выдаліць, калі ўжо будзе непатрэбнай. Хамелка/ разм. 18:19, 31 жніўня 2023 (+03)

Згодзен з вамі, але ж не мая праўка была першай. Праўкі ўдзельніка Plaga med, які без ніякага абмеркавання дадаў у шаблон неіснуючыя катэгорыі, з-за якіх з'явіліся чырвоныя катэгорыі ў сотнях (!!!) артыкулаў. Мая праўка — выпраўленне і хаванне чырвані. З павагай, ZlyiLev (размовы) 18:21, 31 жніўня 2023 (+03)