Разня ў Саскачэване

4 верасня 2022 года ў канадскай правінцыі Саскачэван на тэрыторыі абшчыны карэнных народаў адбылася вялікая панажоўшчына, у выніку якой 12 чалавек былі забіты і 18 атрымалі раненні. Гэта адно з самых кровапралітных забойстваў у гісторыі Канады[1]. Па ўсёй правінцыі Саскачэван было абвешчана надзвычайнае становішча, якое затым распаўсюдзілася на Манітобу і Альберту. Паліцыя абвясціла ў вышук двух падазраваных: братоў Дэміена і Майлза Сандэрсанаў. 5 верасня Дэміен быў знойдзены мёртвым з множнымі раненнямі[2]. 7 верасня Майлз быў арыштаваны ў Ростэрне; у той жа дзень ён памёр у паліцэйскім участку[3][4].

Разня ў Саскачэване
Месца нападуКанада Саскачэван (правінцыя)
Дата4 верасня 2022
Загінулыя12
Параненыя18

Зноскі

Спасылкі