Расійская акадэмія дзяржаўнай службы

Расійская акадэмія дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (руск.: Российская академия государственной службы при Президенте Российской Федерации) — расійская вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Масква.

Расійская акадэмія дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі
(РАДС)
руск.: Российская академия государственной службы при Президенте Российской Федерации
Арыгінальная назваруск.: Российская академия государственной службы при Президенте Российской Федерации
Ранейшыя назвыАкадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС, Расійская акадэмія кіравання
Заснаваны1946
Год рэарганізацыі2010
РэктарVladimir Aleksandrovich Mau[d]
РазмяшчэннеСцяг Расіі Расія: Масква
Сайтranepa.ru

Гісторыя

Створана 2 жніўня 1946 года як Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) для тэарэтычнай падрыхтоўкі работнікаў цэнтральных партыйных устаноў, ЦК камуністычных партый саюзных рэспублік, райкамаў і абкамаў ВКП(б), а таксама выкладчыкаў ВНУ, навуковых работнікаў навукова-даследчых устаноў і навуковых, часопісаў. Пасля перабудовы, распараджэннем Прэзідэнта РФ Б. М. Ельцына Акадэмія грамадскіх навук была пераўтворана ў Расійскую акадэмію кіравання. 6 чэрвеня 1994[1] года на базе Расійскай акадэміі кіравання створана Расійская акадэмія дзяржаўнай службы (РАДС) пры Прэзідэнце РФ.

У Акадэміі навучаюцца супрацоўнікі федэральных органаў дзяржаўнай улады і кіравання, органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, муніцыпальныя служачыя, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, работнікі камерцыйных структур, якія маюць вышэйшую адукацыю. Акрамя таго, пры Акадэміі дзейнічаюць спецыяльныя курсы павышэння кваліфікацыі для вышэйшых клірыкаў РПЦ[2].

Зноскі

Спасылкі