Ромул

Ромул (лац.: Romulus) — легендарны заснавальнік Рыма і першы цар рымскі. Жыў у 7 стагоддзі да н.э.. Паводле легенды, ён і яго брат Рэм былі дзецьмі бога Марса і вясталкі Рэі Сільвіі, нашчадкамі міфічнага Энея, якіх Амулій, які таксама з'яўляўся нашчадкам Энея, укінуў у раку Тыбр з мэтай знішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю і выкармлены яе малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха Фаустула. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснавання Рыма падзел рымскіх грамадзян на патрыцыяў і плебеяў, заснаванне сената як дарадчага органа пры кіраўніку, а таксама арганізацыю войска. Сярод сваіх аднагодак Ромул і Рэм, як сцвярджае паданне, вылучаліся мужнасцю, розумам, прыгажосцю і высакароднасцю, што нібыта сведчыла пра іх боскае паходжанне.

Ромул
лац.: Romulus
Капіталійская валчыца, якая корміць Ромула і Рэма
Капіталійская валчыца, якая корміць Ромула і Рэма
Сцяг 1-ы цар Старажытнага Рыма
753 да н.э. — 716 да н.э.
ПераемнікНума Пампілій
Нараджэннекаля 771 да н.э.
Смерць5 ліпеня 717 да н.э.
БацькаМарс
МаціРэя Сільвія
ЖонкаГерсілія[d]
ДзеціПрыма[d] і Авілій[d]
Дзейнасцьстаражытнарымскі палітык, старажытнарымскі ваенны
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфераКаланізацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.141. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)