Рывок (кінематыка)

кінематыка

Рывок (англ.: jerk, jolt, surge, lurch) - вектарная фізічная велічыня, якая характарызуе тэмп (хуткасць) змены паскарэння цела. З'яўляецца трэцяй вытворнай па часе ад радыус-вектара.

Рывок
РазмернасцьLT −3
Адзінкі вымярэння
СІм/с3
СГСсм/с3
Заўвагі
вектарная велічыня

Рывок у кінематыцы

Вектар рыўка ў любы момант часу знаходзіцца шляхам дыферэнцыявання вектара паскарэння часціцы па часе:

дзе:

Адзінкі вымярэння рыўка

  • метр у секунду у кубе, м/с³, вытворная адзінка сістэмы СІ.
  • сантыметр у секунду у кубе, cм/с³, вытворная адзінка сістэмы СГС.
  • «жэ» у секунду, g/с, дзе g = 9,81 м/с² - стандартнае паскарэнне вольнага падзення.

Электрадынаміка

Сіла, якая дзейнічае на паскораны зарад, які рухаецца (радыяцыйнае трэнне, ці рэакцыя выпраменьвання), прапарцыйная трэцяй вытворнай каардынаты (гэта значыць першай вытворнай паскарэння) па часе.

(у сістэме СІ).

Прымяненне

Транспарт

Паняцце рыўка ўжываецца пры перавозцы пасажыраў, а таксама далікатных і каштоўных грузаў.

Пасажыр прыстасоўваецца да паскарэння, напружваючы мышцы і падбіраючы позу. Пры змене паскарэння пастава, натуральна, таксама змяняецца. Пасажыру трэба даць час, каб адрэагаваць і змяніць яе - інакш стаялы пасажыр страціць раўнавагу, а сядзячы - стукнецца. Тыповы прыклад - момант поўнай прыпынку вагона метро пасля працэсу тармажэння: з месцамі пасажыры, якія нахіліся наперад у працэсе тармажэння, не паспяваюць прыстасавацца да новага паскарэння, які ўзнікае ў момант прыпынку, і нахіляюцца назад.

Вестыбулярны апарат чалавека адчувальны менавіта да рыўка, а не да паскарэння.

Аналагічна, груз, да якога прыкладзена паскарэнне, дэфармуецца. Частае і хуткае змяненне паскарэння азначае частую і хуткую дэфармацыю, што можа прывесці да разбурэння далікатнага грузу. Часткова рывок можна паменшыць, выкарыстаўшы амартызацыйную ўпакоўку.

Для многіх прыбораў і прылад у тэхнічных умовах нармуецца лімітавае значэнне рыўка.

Вытворныя большага парадку ў транспарце прымяняюцца рэдка. Вядомы выпадак, калі радыус-вектар даследаваўся да чацвёртай вытворнай - вывад на арбіту тэлескопа Хабла.

У артыкуле І. І. Смульского і Я. І. Смульского «Астэроід Апофіс: эвалюцыя арбіты і магчымае выкарыстанне» выкарыстоўваюцца вытворныя да шостага парадку і шэраг Макларена ў праграме разліку.

У працы фінскага матэматыка К. Зундмана пры вырашэнні "задачы 3-х цел" выкарыстоўваюцца вышэйшыя вытворныя і шэрагі.

Металарэзныя станкі

У металарэзных станках з электронным кіраваннем змена паскарэння таксама важная - хуткія дэфармацыі інструмента, якія здараюцца пры высокім рыўку, заўчасна выводзяць інструмент з ладу.

Гл. таксама

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі