Сацін

тканіна

Сацін[2] (фр.: satin, ад араб. ‎‎ зайтуні, ад Зайтун — старадаўняй арабскай назвы кітайскай гавані Цюаньчжоу  (руск.), адкуль вывозілася гэтая тканіна) — тканіна сацінавага перапляцення  (руск.) нітак з шоўку або баваўнянага валакна. Мае гладкую, шаўкавістую правую паверхню, на якой пераважаюць уточныя ніткі; даволі шчыльны і блішчыць; выпускаецца ў асноўным гладкафарбаваны, набіўны і адбелены. Ужываецца для вырабу сукенак, мужчынскіх кашуль, як падкладачная тканіна і т. д. Дзякуючы сваім якасцям сацін шырока выкарыстоўваецца для вырабу пасцельнай бялізны  (руск.).

Сацін
Выява
Матэрыялбавоўна[1] і blend[d][1]
Метад вырабуsatin weave[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Схема сацінавага перапляцення 5/2

Баваўняны сацін вырабляецца з прадзіва грэбневай сістэмы высокіх нумароў. Для саціну найлепшай з’яўляецца пража з колцавых прадзільных машын. Такая пража мае правільную структуру і больш трывалая, чым пража, атрыманая на ротарных машынах. Дзякуючы высокаму нумару пражы, вызначаным суадносінам колькасці нітак утка і асновы і аперацыям заключнага аздаблення сацін набывае характэрны бляск, які нагадвае шоўк.

Бялізна з саціну даўгавечная і вытрымлівае 200—300 пранняў і толькі праз даволі доўгі час матэрыял пачынае цьмянець. Сацін таннейшы за шоўк, але даражэйшы, чым іншыя баваўняныя тканіны. З яго робяць бялізну рознага дызайну для паўсядзённага ўжывання.

Віды саціну

  • Мака-сацін, які вырабляецца толькі з бавоўны без прымешак. Мака-сацін мае вялікую гладкасць і бляск за кошт найтонкіх нітак пражы, мала камечыцца і захоўвае бляск надоўга.
  • Навасацін
  • Сацін-жакард
  • Страйп-сацін
  • Полісацін
  • Крэп-сацін
  • Сацін-люкс

Зноскі

Літаратура

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Андреева Р. П. Сатин // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 322. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Сатины // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VII. — Стб. 1031—1037.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)