Сварткранс

Сварткранс (Swartkrans) — мясцовасць у правінцыі Гаўтэнг на поўначы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, вядомая знаходкамі гамінід. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Прэторыі, у 10 км на паўночным захадзе ад Кругерсдорпа (Krugersdorp) і ў 32 км ад Яганэсбургу, недалёка ад Стэркфантэйна[1].

Р Брум і Дж. Робінсан адкрылі ў 1948 годзе касцяныя рэшткі парантрапа (масіўнага аўстралапітэка), а ў 1949 годзе — косткі прымітыўнага чалавека цэлантрапа[2]. Пазней целантрап быў кваліфікаваны як Homo habilis, затым — як ''Homo erectus. З'яўляецца паратыпам віда Homo gautengensis.

Сківіцы віда Telanthropus capensis падобныя да сківіцаў віда Homo naledi, а зубы — да зубоў Aŭstralopithecus sediba[3].

На левай пятай плюснявой костцы SK 7923 з дапамогай мікрафокуснай рэнтгенаўскай кампьютарнай тамаграфіі выявілі астэасаркому[4].

У гарызонце III, які ўключае 5 м адкладаў узростам 1,0—1,5 млн. г. т., было раскапана некалькі рубілаў, іншыя каменныя прылады, сляды рэзання гэтымі прыладамі на касцях, касцяныя прылады і кавалкі абпаленай гліны, якія падвергліся ўздзеянню агню пры тэмпературы ад 200 да 500°С, што сведчыць аб кантраляваным выкарыстанні агню людзьмі[5] [6].

Сварткранс з'яўляецца часткай Калыскі чалавецтва — аб'екта Сусветнай спадчыны[7].

Зноскі