Свята-Ільінская царква (Масты)

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у горадзе Масты Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Чыгуначнікаў.

Праваслаўны храм
Свята-Ільінская царква
53°26′18″ пн. ш. 24°32′49″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ГорадМасты
КанфесіяПраваслаўе
ЕпархіяГродзенская і Ваўкавыская
БлагачыннеМастоўскае
Дата пабудовы1910 год
Стандзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Царква пабудавана ў 1910 годзе з дрэва. Першапачаткова храм меў статус прыпісной царквы. У 1948 годзе была зарэгістраваная першая абшчына, як самастойны прыход.

У савецкі час з будынка храма зрабілі клуб. Праз нейкі час храм згарэў[1].

У 1988 годзе храм цалкам перабудаваны. Да франтальнага фасада быў прыбудаваны прамавугольны прытвор, над якім узведзена званіца. Усталяваны новыя пазалочаныя купалы з крыжамі, а храм быў абабіты сайдынгам. На тэрыторыі маецца будынак, у якім праходзяць заняткі нядзельнай школы і размяшчаецца прыхадская бібліятэка[2][3].

Зноскі