Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Дзяляцічы)

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°47′04″ пн. ш. 25°58′46″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ВёскаДзяляцічы
КанфесіяПраваслаўе
ЕпархіяНавагрудская
БлагачыннеНавагрудскае
Дата пабудовы1876 год
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000747шыфр 413Г000747
Стандзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Царква ў пач. XX ст.

Пабудавана ў 1876 годзе з дрэва. Побач з царквой пастаўлена двух’ярусная званіца з бутавага каменю. Прыпісана да Ільінскай царквы ў г.п. Любча.

Архітэктура

Бакавы фасад
Званіца
Агароджа

Помнік народнага дойлідства. Да кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы далучаны двух’ярусны бабінец і пяцігранная апсіда з 2 нізкімі бакавымі рызніцамі. Шатровы дах асноўнага зруба завершаны цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Уваход арганізаваны праз нізкую прыбудову прытвора. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, дэкарыраваны вуглавымі лапаткамі. Абраз пачатку 19 ст. «Маці Божая з дзіцем».

Званіца

Побач з царквой пастаўлена двух’ярусная званіца з бутавага каменю.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі