Сезар (прэмія, 2022)

47-я цырымонія прысуджэння прэміі «Сезар» адбылася 25 лютага 2022 года ў Парыжы. Уручэнне ажыццяўлялася Акадэміяй мастацтваў і тэхналогій кінематографа у гонар найлепшых французскіх фільмаў 2021 года. Сцэнарыст і рэжысёр Даніэль Томпсан[en] узначаліла журы, вёў цырымонію Антуан дэ Канэс[en].[1][2] Аўстралійская актрыса і прадзюсар Кейт Бланшэт атрымала Ганаровага Сезара[en][3]. Цырымонія была прысвечана акцёру Гаспару Ульелю, які памёр 19 студзеня 2022 года[4].

47-я прэмія «Сезар»
Дата25 лютага 2022
Месца
Узнагароды
Фільм«Страчаныя ілюзіі»
РэжысёрЛеос Каракс
«Анэт»
АкцёрБенуа Мажымель
«Пасля мяне»
АктрысаВалеры Лемерсье
«Алін»
Найбольш узнагарод«Страчаныя ілюзіі» (7)
Найбольш намінацый«Страчаныя ілюзіі» (15)
Афіцыйны сайт акадэміі (фр.)
← 46-я цырымонія48-я цырымонія→

Драматычны фільм «Страчаныя ілюзіі[en]» лідзіраваў па ўсіх намінацыях з 15 намінацыямі, за імі ідуць «Анэт[en]» і «Алін[en]» з адзінаццацю і дзесяццю намінацыямі адпаведна[5].


Пераможцы

НамінацыяПераможца
Найлепшы фільм«Страчаныя ілюзіі[en]» (рэж. Ксаўе Джаналі[en])
Найлепшая рэжысураЛеос Каракс[en] — «Анэт[en]»
Найлепшы акцёрБенуа Мажымель[en] — «Пасля мяне[en]»
Найлепшая актрысаВалеры Лемерсье[en] — «Алін[en]»
Найлепшая музыкаРон Мэйл[en], Расел Мэйл[en] — «Анэт[en]»
Найлепшы замежны фільм«Бацька» (рэж. Фларыян Зелер)

Зноскі

Спасылкі