Сейду Яхая

ганскі футбаліст

Сейду Яхая (англ.: Seidu Yahaya; нар. 31 снежня 1989, Акра) — ганскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Сейду Яхая
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся31 снежня 1989(1989-12-31)[1] (34 гады)
Грамадзянства Гана
Рост175 см
Вага70 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубняма
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 Гана Тэма Ют
2008—2009   Грэцыя Анагенісі (Кардыца)29 (0)
2009—2010 Грэцыя АЕК (Афіны)3 (0)
2010—2012 Ізраіль Макабі (Хайфа)47 (1)
2012—2015Румынія Астра (Джурджу)66 (4)
2015—2017Малдова Шэрыф (Ціраспаль)42 (0)
2018 Беларусь Дынама (Мінск)29 (0)
2019 Саудаўская Аравія Аль-Фейха (Аль-Маджма)3 (0)
2019 Беларусь Дынама (Мінск)23 (1)
2020 Латвія Ліепая23 (1)

Клубная кар’ера

Пачынаў прафесійную кар’еру ў ганскім клубе «Тэма Ют» у 2006 годзе. У сезоне 2008/09 на правах арэнды выступаў за грэчаскі клуб «Анагенісі» (Кардыца), дзе замацаваўся ў стартавым складзе, правёўшы 29 матчаў. Улетку 2009 года перайшоў у афінскі АЕК, гуляў за каманду ў Лізе Еўропы, аднак хутка страціў давер з боку трэнера Душана Баевіча, усяго правёўшы за клуб 5 матчаў у сезоне 2009/10.

У 2010 годзе перайшоў у «Макабі» з Хайфы, з якім у першым жа сезоне стаў чэмпіёнам краіны і дайшоў да фіналу Кубка Ізраіля. У чэрвені 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з румынскім клубам «Астра», з якім у сезоне 2013/14 стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату і выйграў Кубак, а пазней удзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы. У чэрвені 2015 года стаў іграком малдаўскага «Шэрыфа», з якім адразу стаў уладальнікам Суперкубка Малдовы, а пазней двухразовым чэмпіёнам краіны. Улетку 2017 года пакінуў ціраспальскі клуб.

У лістападзе 2017 года быў на праглядзе ў мінскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[2]. У складзе беларускай каманды стаў трывалым іграком стартавага складу.

У студзені 2019 года было абвешчана аб пераходзе Ятая ў клуб «Аль-Фейха» з Саудаўскай Аравіі[3]. Аднак, паўабаронца паспеў згуляць на новую каманду ў трох мачтах, пасля чаго ў лютым услед за галоўным трэнерам Славалюбам Мусліным пакінуў клуб і неўзабаве вярнуўся ў мінскае «Дынама»[4]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у красавіку стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных, з чэрвеня вярнуў месца ў аснове. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[5].

У студзені 2020 года далучыўся да латвійскага клуба «Ліепая»[6]. Пакінуў «Ліепаю» па заканчэнні сезона 2020.

Дасягненні

  • 03 Бронзавы прызёр чэмпіянату Грэцыі: 2009/10
  • 01 Чэмпіён Ізраіля: 2010/11
  • 02 Срэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі: 2013/14
  • Уладальнік Кубка Румыніі: 2014
  • Уладальнік Суперкубка Румыніі: 2014
  • 01 Чэмпіён Малдовы (2): 2015/16, 2016/17
  • Уладальнік Кубка Малдовы: 2017
  • Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2015
  • 03 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
  • У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2018
  • Уладальнік Кубка Латвіі: 2020

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі