Акра

горад, сталіца Ганы

А́кра (па-англійску: Accra) — сталіца з 1957[2] года і самы вялікі горад Ганы, размешчаны на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва Атлантычнага акіяна, галоўны порт краіны, сталіца сталічнай акругі. Слова «акра» паходзіць ад Nkran — мурашы. Колькасць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.

Горад
Акра
акан: Nkran
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
185 км²
Вышыня цэнтра
61 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 096 653 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0302, 0302
Афіцыйны сайт
Акра на карце Ганы
Акра (Гана)
Акра
Акра (Гана)
Акра

Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені га. Каля 15 % насельніцтва — мусульмане. Сучасная Акра — адзін з самых багатых і сучасных гарадоў Афрыкі, з адным з самых высокіх узроўняў жыцця на кантыненце.

Гісторыя

Горад заснаваны ў XVI стагоддзі. Да канца XIX стагоддзя з’яўляўся цэнтрам бойкага гандлю рабамі, золатам і пальмавым алеем. У 1876—1957 гг. Акра была рэзідэнцыяй каланіяльных улад Залатога Берага[2].

Геаграфія

Акра знаходзіцца на поўдні Ганы, займае частку раўніны, пакрытай саваннай. Клімат у горадзе экватарыяльны. Тэмпература паветра вагаецца ад +23 °C да +32 °C. На клімат уплываюць Атлантычны акіян і буйная рака Вольта.

Эканоміка і культура

Горад з’яўляецца культурным, навуковым, гаспадарчым цэнтрам краіны. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, і ўніверсітэт Ганы, Акадэмія мастацтваў, заснаваны ў 1957 годзе Нацыянальны музей[2].

У горадзе захаваліся галандскі, дацкі (Крысціянсберг) і англійскі фарты[2].

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  • http://www.sister-cities.org/interactive-map/Accra,%20Ghana
  • Columbia's Sister Cities
  • https://www.liberianobserver.com/news/paynesville-accra-sign-sister-city-accord/
  • Chicago Sister Cities
  • Making Joburg an entry point into Africa
  • Літаратура

    • Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов т др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 225. — 672 с. с илл. (руск.)
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)