Сеймурыя (Seymuria) — род выкапнёвых земнаводных падкласа батрахазаўраў.
† Сеймурыя |
Seymouria baylorensis |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Без рангу: | Reptiliomorpha | |
Міжнародная навуковая назва |
---|
Seymouria Broili, 1904 |
|
Рэшткі выяўлены каля г. Сеймур (Сімор, штат Тэхас, ЗША) у ніжняпермскіх адкладах. Гэта невялікія, даўжынёй каля 1 м, жывёлы з плоскай шырокай галавой і акруглай мордай. Паводле будовы даху чэрапа, паднябення, сківіц і зубоў блізкія да лабірынтадонтаў, а па канструкцыі канечнасцей, іх паясоў і пазваночніка набліжаюцца да катылазаўраў (з падкласа прымітыўных паўзуноў). Сеймурыя разам з блізкім да яе прадстаўніком з роду катласія аб’ядноўваюцца ў групу сеймурыя-морф — верагодных продкаў паўзуноў.
Зноскі
Літаратура