Сейсмалогія

Сейсмалогія (ад стар.-грэч.: Σεισμός — землятрус і стар.-грэч.: λόγος — навука, веды) — навука аб распаўсюджванні сейсмічных хваль у нетрах Зямлі. Таксама сейсмалогія займаецца землятрусамі, рухамі платформаў, маніторынгам распрацовак рудных радовішчаў і інш.

Як навука сейсмалогія сфарміравалася ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Былі распрацаваны яе тэорыя, методыкі і інструменты для правядзення даследаванняў. Сярод вучоных, зрабіўшых значны ўклад у стварэнне і развіццё сейсмалогіі, Б. Б. Галіцын, Э. Віхерт (ням.: Emil Wiechert), Б. Гутэнберг, Дж. Мілн (англ.: John Milne)[1] і інш.

Асноўная задача сейсмалогіі складаецца ў вывучэнні ўнутранай будовы Зямлі. Падзяляецца на ўласна сейсмалогію, сейсмаметрыю і прыкладную сейсмалогію[1].

На Беларусі

На тэрыторыі Беларусі сейсмалагічныя даследаванні пачаліся на сейсмічнай станцыі «Мінск» у Плешчаніцкай геафізічнай абсерваторыі ў 1965 годзе. У 1979 г. у Інстытуце геалагічных навук АН БССР створана Доследна-метадычная партыя з мэтай выканання сейсмалагічных даследаванняў. Сейсмаметрычныя назіранні вядуцца на стацыянарных і перасоўных пастах[1].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі