Серафім (Беланожка)

епіскап Беларускай праваслаўнай царквы, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі

Епіскап Серафім (свецкае імя Аляксей Дзмітрыевіч Беланожка; нарадзіўся 5 верасня 1973, Екацярынбург, Расія) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.

Епіскап Серафім
Епіскап Серафім
Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі
з 24 красавіка 2007
ЦаркваБеларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы
ПапярэднікПётр (Карпусюк),
Сафроній (Юшчук) (ч/к)
Адукацыя
Дзейнасцьдыякан, прэсвітар, hierodeacon, іераманах, архімандрыт
Месца працы
Імя пры нараджэнніАляксей Дзмітрыевіч Беланожка
Нараджэнне5 верасня 1973(1973-09-05) (50 гадоў)
Свярдлоўск, РСФСР
Прыняцце свяшчэннага сану14 снежня 2003
Прыняцце манаства10 верасня 2003
Епіскапская хіратонія24 красавіка 2007

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

З сям'і вайскоўца. У 1986 сям'я пераехала ў Бабруйск. У 19901994 вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў, абараніўшы дыплом на тэму «Пастырскія пасланні святога апостала Паўла».

У 1999 з адзнакай скончыў багаслоўскі факультэт Фесаланікійскага ўніверсітэта імя Арыстоцеля (Грэцыя). У 19992000 праходзіў стажыроўку на багаслоўскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта (Германія).


У 2000 прызначаны выкладчыкам Свяшчэннага Пісання Новага Запавету Мінскай духоўнай семінарыі. У 20002004 — выкладчык, затым старшы выкладчык кафедры багаслоўя і гісторыі Царквы факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінска; прызначаны памочнікам дэкана.

У 2001 скончыў Мінскую духоўную акадэмію з навуковай ступенню кандыдата багаслоўя, абараніўшы дысертацыю на тэму «Вучэнне святога апостала Паўла аб стаўленні чалавека да тварнога свету». З 2001 — выкладчык на кафедры візанталогіі Мінскай духоўнай акадэміі. У 2002 вывучаў англійскую мову ў Бірмінгемскім універсітэце (Вялікабрытанія).

10 верасня 2003 мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам пастрыжаны ў мантыю з імем Серафім у гонар Серафіма Сароўскага ў саборы Успенскага Жыровіцкага манастыра. Пасвечаны ў іерадыякана 24 кастрычніка 2003, у іераманаха — 14 снежня 2003.

У 2004 прызначаны першым прарэктарам Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; дацэнт кафедры Біблеістыкі і царкоўна-практычных дысцыплін Інстытута тэалогіі БДУ.

22 красавіка 2007 прызначаны епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі