Серхіа Перэс

Се́рхіа Пе́рэс Мендоза (ісп.: Sergio Pérez Mendoza, ; нарадзіўся 26 студзеня 1990 года)[3], таксама вядомы як «Чэко» Перэс — мексіканскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1.

Серхіа Перэс
Грамадзянства
Дата нараджэння26 студзеня 1990(1990-01-26)[1][2] (34 гады)
Месца нараджэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

Формула-1

Sauber (2011–2012)

Перэс быў членам Акадэміі кіроўцаў Ferrari да 2012 года. Свой першы подыум у Формуле 1 атрымаў у 2012 годзе на Гран-пры Малайзіі у Sauber, што прынесла яму вядомасць і падмацавала спекуляцыі наконт пераходу ў Ferrari ў найбліжэйшай будучыні[4]. Тым не менш, пазней Перэс паведаміў журналістам, што ён планаваў застацца ў Sauber па меншай меры да канца 2012 года[5]. З-за яго маладога ўзросту і высокіх дасягенняў, ён быў празваны "мексіканскім Вундэркіндам".[6]

McLaren (2013)

Перэс перайшоў у McLaren на сезон 2013 года, аднак аўтамабіль быў не ў стане прынесці камандзе хоць адзін подыум. На сезон 2014 года каманда вырашыла замяніць Перэса на дацкага пілота Магнусена, але вельмі позна, што магло пакінуць Перэса без месца ў чэмпіянаце. [7][8]

Force India (2014–2018)

У снежні 2013 года было абвешчана, што Force India падпісала з Перэсам кантракт на 15 мільёнаў еўра.[9].

Racing Point (2019–2020)

Red Bull (з 2021 года)

На сезон Формулы-1 2021 года падпісаў кантракт з Red Bull Racing[10]. На этапе ў Азербайджане завяваў першую перамогу за новую каманду. У жніўні 2021 года пагадненне было працягнута на сезон 2022 года[11]. Акрамя перамогі ў Баку, за сезон яшчэ чатыры разы падымаўся на подыум і скончыў год чацвёртым у агульным заліку.

У сезоне 2022 года здабыў дзве перамогі (у Манака і Сінгапуры)[12][13]. 31 мая 2022 года кантракт быў працягнуты яшчэ на два сезоны да канца 2024 года[14]. На апошнюю гонку Перэс і Леклер выйшлі з роўнай колькасцю ачкоў. У Абу-Дабі Леклер фінішаваў другім, Серхіа стаў трэцім. Такім чынам і ў чэмпіянаце Перэс заняў трэцяе месца[15].

На гран-пры Саудаўскай Аравіі 2023 года здабыў сваю пятую перамогу ў кар’еры[16].

Асабістае жыццё

Жанаты. Трое дзяцей: Серхіа-малодшы (нар. 2017), Карлота (нар. 2019) і Эміліа (нар. 2022)[17].

Зноскі

  • ESPN F1/Force India/Drivers/Sergio Perez. espn.com. ESPN (2 лютага 2014). Праверана 2 February 2014.
  • Cary, Tom (25 March 2012). "Malaysian Grand Prix 2012: Sergio Pérez states his case for promotion to Ferrari with second-placed finish". The Daily Telegraph. London.
  • "Perez expects to stay at Sauber". Sky Sports. 28 May 2012. Праверана 1 November 2014.
  • ZumMallen, Ryan. Motorsports Monday: Hamilton On Top In Hungary, Spa 24, NASCAR At Indy(недаступная спасылка). autoMedia.com. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2012. Праверана 23 September 2012.
  • "Perez to leave McLaren at end of 2013". Formula1.com. Formula One Administration. 13 November 2013. Праверана 16 November 2013.
  • "McLaren confirm Magnussen and Button for 2014". Formula1.com. Formula One Administration. 14 November 2013. Праверана 16 November 2013.
  • "Perez joins Hulkenberg at Force India for 2014 F1 season". Autosport.com. Haymarket Publications. 12 December 2013. Праверана 12 December 2013.
  • Perez replaces Albon at Red Bull for 2021 F1 season (англ.). motorsport.com (18 снежня 2020). Праверана 7 верасня 2021.
  • Red Bull extends Perez's F1 contract to 2022 (англ.). motorsport.com (27 жніўня 2021). Праверана 7 верасня 2021.
  • Monaco GP: Perez wins as Ferrari strategy costs Leclerc (англ.). motorsport.com (29 мая 2022). Праверана 31 мая 2022.
  • Perez penalised, but keeps Singapore GP win after stewards investigation (англ.). motorsport.com (2 кастрычніка 2022). Праверана 19 сакавіка 2023.
  • Perez signs two-year extension to Red Bull F1 contract (англ.). motorsport.com (31 мая 2022). Праверана 31 мая 2022.
  • 2022 F1 World Championship points – final drivers’ and constructors’ standings (англ.). motorsport.com (20 лістапада 2022). Праверана 19 сакавіка 2023.
  • F1 Saudi Arabian GP: Perez wins as Verstappen recovers to second (англ.). motorsport.com (19 сакавіка 2023). Праверана 19 сакавіка 2023.
  • "F1 Fans Welcome Baby Emilio as Red Bull Driver Sergio Perez Makes Special Announcement" [англійская]. essentiallysports.com. 2022-05-16. Праверана 2022-05-17.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)