Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

павет Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Сло́німскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — Слонім.

Слонімскі павет
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтрСлонім
Дата ўтварэння1507
Дата скасавання1795
Насельніцтвагл. Насельніцтва
Слонімскі павет на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мяжа з Ваўкавыскім паветам ішла па рацэ Зэльвянка, з Новагародскім — спачатку праходзіла па рацэ Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павета паміж Сталовічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам з іншага.[1]

У Слонімскі павет уваходзілі тэрыторыі Слонімскага гродавага, Моўчадскага, Здзітаўскага і Сакалоўскага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм Вялікага Княства Літоўскага 1661 года характарызаваў стан павета як «амаль датла спалены і разграблены непрыяцелем»[2], а колькасць дымаў скарацілася на 58 %[3].

Зноскі

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Powiat słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340
  • Powiat słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 825