Смародзінка

Смаро́дзінка[1] (трансліт.: Smarodzinka, руск.: Смородинка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Вёска
Смародзінка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 67 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222034
Аўтамабільны код
5
Смародзінка на карце Беларусі ±
Смародзінка (Беларусь)
Смародзінка
Смародзінка (Мінская вобласць)
Смародзінка

Гісторыя

Упершыню ўпамінаецца ў пачатку XVIII стагоддзя як уласнасць паноў Сапегаў. У 1778 годзе вёска прададзена Ераніму Гшасныцкаму. У вайну 1812 года спалена французамі.

У 1909 годзе — сяло ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета, дзейнічала царква, адкрылася народнае вучылішча.

З 20 жніўня 1924 года — цэнтр Смародзінскага сельсавета Чарэйскага раёна Барысаўскай, потым Аршанскай акруг, з 8 ліпеня 1931 года — Крупскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. У 1930-я гады жыхары вёсак Смародзінка, Луцішча, Кутавец і Шкорнеўка аб’ядналіся ў калгас імя Сталіна.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 чалавек, вёска была часткова спалена, знішчана 25 мірных жыхароў. Вызвалена 28 чэрвеня 1944 года воінамі 5-й гвардзейскай стралковай дывізіі. У 1965 годзе ў скверы, каля будынка школы, на брацкай магіле на ўшанаванне памяці 67 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пастаўлены помнік — скульптуры воіна са сцягам і партызанкі з аўтаматам.

З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Абчугскім сельсавеце[2], з 5 мая 1962 года — у складзе Акцябрскага сельсавета[3], з 28 ліпеня 1966 года — у складзе Бобрскага сельсавета[4], з 31 сакавіка 1977 года — зноў у складзе Абчугскага сельсавета[5].

На 1 студзеня 1998 года працавалі няпоўная сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, крама, жывёлагадоўчая ферма[6]. Зараз вёска ў складзе калгаса «Слабада».

З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[7].

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1713 год — 29 дамоў, 1775 год — 11 двароў.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 24 двары, 196 жыхароў; 1941 год — 53 двары, 308 жыхароў; 1998 год — 33 гаспадаркі, 77 жыхароў

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі