Сон Джун Кі

Сон Джун Кі (кар.: 송중기, ханча: 宋仲基; нар. 19 верасня 1985, Тэджон, Паўднёвая Карэя) — паўднёвакарэйскі актор. Ён набыў вядомасць пасля здымак гістарычнай драмы «Буза ў Сангюнгване» (2010) ды ўдзела ў шоу «Бягун» (2010–2011) у якасці аднаго з першых удзельнікаў. З таго моманту ён зняўся ў шэрагу разнастайных тэлесерыялаў: «Нявіннік» (2012), «Нашчадкі сонца» (2016), «Хронік Асадалю» (2019), «Вінчэнца» (2021) ды «Малодшы сын заможнае сям'і» (2022), — а таксама ў фільмах «Хлопец-пярэварацень» (2012), «Прымежны востраў Кунхам» (2017) і «Касмічныя чысцільшчыкі» (2021).

Сон Джун Кі
кар.: 송중기
Сон Джун Кі ў 2016 годзе
Дата нараджэння19 верасня 1985(1985-09-19) (38 гадоў)
Месца нараджэнняДон-гу, Тэджон, Паўднёвая Карэя
Грамадзянства Рэспубліка Карэя
Жонка

Сон Хе Кё (аж. 2017; раз. 2019)[1]

Кэці Луіз Сондерс (аж. 2023)
АдукацыяУніверсітэт Сонгюнгван
Месца працыHighZium Studio
Прафесіяактор
Кар’ера2008–дагэтуль
IMDbID 3609366
highziumstudio.com/artis…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сон выграў намінацыю «Актор года» на прэміі Gallup Korea's Television у 2012[2] ды 2017 гадах[3]. Ён быў упершыню ўключаны ў спіс Forbes Korea Power Celebrity у 2013 годзе, заняўшы сёмае месца[4], пасля стаўшы другім у 2017 ды зноў сёмым у 2018 годзе[5]. Вялікі поспех ягоных фільмаў і тэлесерыялаў па ўсім свеце дазволіў яму заняць месца сярод топавых зорак Халю у карэйскай забаўляльнай індустрыі[6].

Дзяцінства ды адукацыя

Сон Джун Кі нарадзіўся другім з трох дзяцей у сям'і і быў выхаваны ў сялянскай мясцовасці побач Тэджона[7]. Ён удзельнічаў у хуткасным бегу на каньках на кароткай дарожцы (таксама вядомым як шорт-трэк)[8] і быў прадстаўніком роднага горада Тэджона на нацыянальным узроўні; гэта дазволіла яму выкшталцона зыграць ролю ўдзельніка нацыянальнай зборнай у тэлесерыяле «Тройка»[9][10].

Асабістае жыццё

Адносіны

5 ліпеня 2017 года Сон Джун Кі ды ягоная калега па серыяле «Нашчадкі сонца» Сон Хе Кё абвясцілі праз свае агенцтвы, што яны заручаныя[11][12][13]. Яны пабраліся на прыватнай цырымоніі 31 кастрычніка 2017 года ў Ёнбінване, гатэлі Шылла ў Сеуле, на фоне інтэнсіўнай цікавасці СМІ па ўсёй Азіі. На цырымоніі прысутнічалі толькі самая блізкая сям'я ды сябры пары[14][15][16][17]. 26 чэрвеня 2019 года акцёры абвясцілі пра роспуст шлюбу[18]; працэс быў скончаны ў ліпню 2019[19].

26 снежня 2022 года было абвешчана, што Сон Джун Кі знаходзіцца ў стасунках з брытанскай дзяўчынай, якая не з'яўляецца знакамітасцю[20] 30 студзеня 2023 года Сон Джун Кі абвясціў праз сваё фан-кафэ, што ён ажаніўся са сваёй дзяўчынай, якой аказалася Кэці Луіз Сондерс, былая брытанская актрыса[21], а таксама, што яна цяжарная іх пешым дзіцём[22].

Зноскі