Сотавая сувязь

Сотавая су́вязь — бесправадная перадача даных між рухомымі падпісчыкамі ў абшары абслугоўвання, таксама між імі і падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі. Абшар абслугоўвання падзяляецца на падобныя да пчаліных сотаў (адсюль назва) абсягі радыусам да 30 км, кожны з якіх мае базавую станцыю  (англ.) (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмна-перадавальнага абсталявання. Кожнай БС вылучаюць пэўныя частоты для радыёсувязі. Пры гэтым для выключэння ўзаемных перашкодаў аднолькавыя частоты прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь між падпісчыкамі з адной соты ажыццяўляецца з дапамогай БС. Між падпісчыкамі з розных сотаў, у тым ліку пры перамяшчэнні з адной соты ў другую, таксама з падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі — з дапамогай асяродка камутацыі рухомай сувязі  (англ.). Лічбавы спосаб перадачы знакаў забяспечвае ахову паведамленняў  (англ.) ад недазволенага доступу, устойлівасць і высокую якасць сувязі, перадачу даных і доступ да сотавай сувязі аднолькавага стандарту розных краін[1].

Вяршыня сотавай вежы

Беларусь

Першым прадпрыемствам сотавай сувязі ў краіне 7 жніўня 1991 года стаў «БелСел». У ліпені 1998 г. з'явілася прадпрыемства «А1», якое 16 красавіка 1999 г. стала першым пастаўшчыком паслугаў сотавай сувязі стандарту GSM. На канец 2014 г. у Беларусі было 11 401,9 тыс. падпісчыкаў сотавай сувязі[2], што перавышала колькасць насельніцтва краіны на 17,4%, калі на пачатак 2013 г. іх лік перавышаў колькасць жыхароў Беларусі на 16,6 %.[3]

Зноскі

Літаратура

Спасылкі