Драсён птушыны[4], Спары́ш[5], Зерніца, Птушыная грэчка, Спарышнік, Травяная зелень[6][7][8], Гусятнік, Свіная трава, Свінуха[6], Драсён разналісты[9], Драсён незаўважаемы[10] (Polýgonum aviculáre) — аднагадовая травяністая расліна роду Драсён (Polygonum).
Драсён птушыны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Падсямейства: | Polygonoideae | |
Міжнародная навуковая назва |
---|
Polygonum aviculare L. |
Сінонімы |
---|
- Polygonum heterophyllum L. - Драсён разналісты
- Polygonum aviculare subsp. heterophyllum (L.) Asch. & Graebn.
- Polygonum monspeliense C.Thiébaut ex Pers.
- Polygonum aviculare subsp. monspeliense (C.Thiébaut ex Pers.) Chrtek[3]
|
|
Батанічнае апісанне
Расліны вышынёй ад 10 да 80 см. Сцябло сцелістае або прыўзнятае, зрэдку прамастойнае, галінастае ад асновы, з дробнымі плеўкамі, белаватымі рассечанымі раструбамі. Лісце дробнае, чаргаванае, шырокаэліпсападобнае, на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у пучках па 2-5, размешчаныя на ўсім сцябле ў пазухах лісця. калякветнік 5-раздзельны, бледна-зялёны, белы або ружаваты па краях, тычынак 8. Плод — дробны трохгранны арэшак. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.
Пашырэнне
Распаўсюджаны пераважна ва ўмераных і паўночных раёнах Еўразіі (за выключэннем Арктыкі). Расце ўздоўж дарог, на засмечаных месцах, пустках, выганах, каля жылля.
Значэнне
Лекавая (мачагонны, кроваспыняльны і процізапаленчы сродак) і кармавая расліна.
Зноскі
Літаратура
- Мазан І. П. Спарыш, драсён птушыны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 579. — 599 с. — 10 000 экз.
Спасылкі