Спроба дзяржаўнага перавароту ў Перу (2022)

Спроба дзяржаўнага перавароту ў Перу — падзеі снежня 2022 года, калі прэзідэнт Перу Педра Кастылья распусціў парламент краіны праз спробу імпічменту, але не атрымаў падтрымкі і быў зрынуты.

Ход падзей

7 снежня Педра Кастылья распусціў Кангрэс праз спробу імпічменту з боку заканадаўчага органа (парламентарыі ў трэці раз вынеслі на разгляд абмеркаванне магчымага адхілення прэзідэнта ад улады ў сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі[1]). Кіраўнік дзяржавы неадкладна ўвёў каменданцкі час, сфарміраваў надзвычайны ўрад і склікаў Устаноўчы сход[2][3]. Прэзідэнт заявіў, што Кангрэс беспадстаўна абвінаваціў яго ў здзяйсненні злачынстваў, «падарваўшы такім чынам асновы прававой дзяржавы, дэмакратыі і расстаноўкі сіл паміж заканадаўчай і выканаўчай галінамі ўлады». Ён заклікаў як мага хутчэй правесці выбары для таго, каб вызначыць новы склад парламента і ў дзевяцімесячны тэрмін выпрацаваць новую Канстытуцыю[4].

Гэты акт быў прызнаны апазіцыйнымі перуанскімі СМІ і палітыкамі дзяржаўным пераваротам, а шэраг палітыкаў параўнаў яго з дзеяннямі Альберта Фухіморы падчас перуанскага дзяржаўнага перавароту 1992 года[5][6]. Члены ўрада прэзідэнта Кастылья сышлі ў адстаўку са сваіх пасад неўзабаве пасля абвяшчэння аб роспуску Кангрэса. Узброеныя сілы Перу  (ісп.) таксама адхілілі дзеянні прэзідэнта[6][7].

Кастылья быў падвергнуты імпічменту ў той жа дзень і перастаў быць прэзідэнтам пасля таго, як Канстытуцыйны суд Перу адхіліў роспуск кангрэса[8][9][10]. Нечакана палітыка затрымалі[11], а ўлада перайшла да віцэ-прэзідэнта Дзіны Балуартэ[12].

Гл. таксама

Зноскі