Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Літве

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Літоўскай Рэспубліцы значыцца 4 найменні (на 2014 год), гэта складае 0,4 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Усе аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 1 аб'ект на тэрыторыі Літвы знаходзіцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Літоўская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 31 сакавіка 1992 года[2]. Першыя два аб'екта, размешчаныя на тэрыторыі Літвы былі занесены ў спіс у 1994 годзе на 18-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс

У данай табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод дадання ў спісКрытэрыі
1 Гістарычны цэнтр Вільнюса
(літ.: Vilniaus senamiestis)
Горад: Вільнюс
Павет: Вільнюскі
XIII-XVIII стагоддзі1994 год№ 541ii, iv
2 Куршская каса
(літ.: Kuršių nerija)
Найбліжэйшае паселішча: Ніда
Павет: Клайпедскі
(Сумесна з Расіяй )
2000 год№ 994v
3 Археалагічныя помнікі культурнага рэзервату Кярнаве
(літ.: Valstybinis Kernavės kultūrinis rezervatas)
Павет: ВільнюскіXIII стагоддзе2004 год№ 1137iii, iv
4 Геадэзічная дуга Струвэ
(літ.: Struvės geodezinis lankas)
(3 пункты)
Павет: Вільнюскі, Панявежыскі
(Сумесна з Нарвегіяй , Швецыяй , Фінляндыяй , Расіяй , Эстоніяй , Латвіяй , Беларуссю , Малдовай , Украінай )
XIX у.20051187ii, iii, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб'екта

Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Літве

Папярэдні спіс

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб'екты, прапанаваныя ўрадам Літвы ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод дадання ў спісКрытэрыі
1 Нацыянальны гістарычны парк Тракай
(літ.: Trakų istorinis nacionalinis parkas)
Горад: Тракай
Павет: Вільнюскі
З XIV стагоддзя20031821не паказаны

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў

Кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі