Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па снукеры

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Чэмпіянат свету па снукеры (англ.: World Snooker Championship) — найбуйнейшы і найстарэйшы прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які быў заснаваны ў 1927 годзе[1]. Турнір праходзіць на працягу 17 дзён у канцы красавіка і пачатку мая і ў храналагічным сэнсе з'яўляецца трэцім турнірам трайной снукернай кароны з сезона 1977/1978, калі ў календары з'явіўся чэмпіянат Вялікабрытаніі. Чэмпіянат свету не праводзіўся з 1941 па 1945 гады ў сувязі з Другой сусветнай вайной[2] і з 1958 па 1963 гады ў сувязі з зніжэннем цікавасці да гэтага віда спорту[1]. Спаборніцтва праходзіла ў розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975) да таго як у 1977 годзе не пераехала ў тэатр Крусібл у Шэфілдзе, дзе з таго часу праводзіцца штогод[1]. Кіруючым органам, які ў цяперашні час арганізуе гэтае мерапрыемства з'яўляецца сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association (WPBSA)). Да таго, як WPBSA узяла кантроль над прафесійным снукерам у 1968 годзе, чэмпіянат свету арганізоўвала асацыяцыя і кіруючы савет більярда (англ.: Billiards Association and Control Council (BACC)), за выключэннем шасці гадоў (1952—1957), калі пасля спрэчкі з арганізацыяй гульцы арганізавалі сваю замену чэмпіянату — Professional Matchplay Championship[1].

Трафей чэмпіянату свету.

Правілы турніру пацярпелі мноства змен з першага розыгрышу. З 1927 па 1951 гады чэмпіянат свету праходзіў па сістэме плэй-оф, пры гэтым у 1928 і 1932 гадах дзеючы чэмпіён турніру адразу гуляў у фінале з пераможцам папярэдніх раундаў, а ў 1931 і 1934 гадах у чэмпіянаце прымалі ўдзел толькі па два снукерысты: дзеючы чэмпіён і прэтэндэнт на тытул. У выніку канфлікту паміж гульцамі і BACC у 1952 годзе было праведзена два чэмпіянату: чэмпіянат, арганізаваны BACC, і чэмпіянат, арганізаваны самімі снукерыстамі (Professional Matchplay Championship)[2]. Пасля гэтага, з 1953 па 1957 гады Professional Matchplay Championship заняў месца чэмпіянату свету, аднак з-за нізкай папулярнасці і недахопу грошай пасля 1957 года чэмпіянат не праводзіўся[1]. У 1964 годзе турнір адрадзіўся ў выглядзе чэлендж-матчаў: чэмпіянат складаўся з аднаго матча, у якім дзеючы чэмпіён турніру абараняў тытул у паядынку з прэтэндэнтам (з 1964 па 1968 гады было згуляна 7 чэлендж-матчаў)[2]. З 1969 года чэмпіянат свету зноў стаў праходзіць па сістэме плэй-оф, якая дзейнічае па сённяшні дзень. У 1980 годзе канчаткова была зацверджана колькасць фрэймаў у фінальным матчы чэмпіянату — 35 (да 18 перамог)[2]. З 1982 года ў турніры прымаюць удзел 32 снукерысты, якія гуляюць на выбыванне пачынаючы з 1/16 фіналу, а першы нумар пасеву атрымлівае леташні пераможца[2].

Прызавы фонд першага чэмпіянату свету ў 1927 годзе склаў £6.10 (6 фунтаў і 10 шылінгаў)[3], а ў 1973 годзе ён складаў ужо £6,600, з якіх пераможца атрымаў £1,500, пасля чаго стаў хутка расці ў сувязі з з'яўленнем буйнога спонсару ў 1976 годзе — цыгарэтнага брэнду Embassy, які спансаваў турнір да 2005 года[1], а з 1978 года канал BBC пачаў штодзённыя трансляцыі гульняў чэмпіянату[2]. У 2003 годзе прызавы фонд турніру склаў рэкордныя на той момант £1,815,250, пасля чаго знізіўся з-за забароны тытунёвым кампаніям спансіраваць спартыўныя падзеі на тэрыторыі Вялікабрытаніі і сыходу Embassy[2]. На змену былому спонсару з 2006 года прыйшлі букмекерскія кампаніі і казіно, а ў 2014 годзе першы прыз снукернага турніру ўпершыню ў гісторыі дасягнуў £300,000 і працягвае расці, склаўшы ў 2018 годзе рэкордную суму ў £425,000[4]. Апроч таго, прызавы фонт чэмпіянату ў 2018 годзе стаў рэкордным у гісторыі снукера — £1,968,000[5].

Джо Дэвіс, які выйграў 15 першых чэмпіянатаў свету (1927—1946), па сённяшні дзень з'яўляецца рэкардсменам па колькасці тытулаў турніру і па колькасці тытулаў, выйграных запар. Фрэд Дэвіс выйграў 3 чэмпіянаты ў 1948, 1949 і 1951 гадах, а таксама 5 турніраў Professional Matchplay Championship (1952—1956), стаўшы васьміразовым чэмпіёнам свету. Джон Палмэн выйграў апошні Professional Matchplay Championship у 1957 годзе, пасля чаго абараняў тытул ва ўсіх 7 чэлендж-матчах (1964—1968), зраўняўшыся з Фрэдам Дэвісам па колькасці перамог. Пасля замацавання сістэмы плэй-оф у 1969 годзе Рэй Рыярдан (1970, 1973—1976, 1978) і Стыў Дэвіс (1981, 1983—1984, 1987—1989) выйгралі па 6 сусветных перышнстваў, а Стывен Хендры стаў рэкардсменам па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у сучаснай снукернай эры з 7 перамогамі (1990, 1992—1996, 1999) і па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у сучаснай снукернай эры, выйграных запар, — 5 (1992—1996). Джон Хігінс, які выйграў свой першы тытул у 1998 годзе, у 2000-х гадах выйграў яшчэ тры чэмпіянаты (2007, 2009, 2011), стаўшы чатырохразовым чэмпіёнам свету, а Роні О’Саліван перамог на сямі сусветных першынствах (2001, 2004, 2008, 2012—2013, 2020, 2022)[1][2].

Фіналы


ФарматАрганізацыя
Плэй-офBACC
Дзеючы чэмпіён пачынаў чэмпіянат адразу з фіналуBACC
Professional Matchplay ChampionshipНезалежны
Чэлендж-матчыBACC
Плэй-офWPBSA


ГодСезонМесца правядзенняСпонсарПераможцаФіналістФінальны лік
1927Бірмінгем, Англія Джо Дэвіс Том Дэніс20:11[6][7][8]
1928Бірмінгем, Англія Джо Дэвіс Фрэд Лоўрэнс16:13[7]
1929Нотынгем, Англія Джо Дэвіс Том Дэніс19:14[7]
1930Лондан, Англія Джо Дэвіс Том Дэніс25:12[7]
1931Нотынгем, Англія Джо Дэвіс Том Дэніс25:21[7]
1932Лондан, Англія Джо Дэвіс Кларк Мак-Конэкі30:19[7]
1933Чэстэрфілд, Англія Джо Дэвіс Вілі Сміт25:18[7]
1934Нотынгем, Англія Джо Дэвіс Том Ньюмэн25:23[7]
1935Лондан, Англія Джо Дэвіс Вілі Сміт25:20[7]
1936Лондан, Англія Джо Дэвіс Хорас Ліндрум34:27[7]
1937Лондан, Англія Джо Дэвіс Хорас Ліндрум32:29[7]
1938Лондан, Англія Джо Дэвіс Сідней Сміт37:24[7]
1939Лондан, Англія Джо Дэвіс Сідней Сміт43:30[7]
1940Лондан, Англія Джо Дэвіс Фрэд Дэвіс37:36[7]
1941—1945 не праводзіліся з-за Другой сусветнай вайны
1946Лондан, Англія Джо Дэвіс Хорас Ліндрум78:67[7]
1947Лондан, Англія Уолтэр Дональдсан Фрэд Дэвіс82:63[7]
1948Лондан, Англія Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан84:61[7]
1949Лондан, Англія Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан80:65[7]
1950Блэкпул, Англія Уолтэр Дональдсан Фрэд Дэвіс51:46[7]
1951Лондан, Англія Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан58:39[7]
1952Манчэстэр, Англія Хорас Ліндрум[заўв 1] Кларк Мак-Конэкі94:49[7]
1952Блэкпул, Англія Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан38:35[7]
1953Лондан, Англія Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан37:34[7]
1954Манчэстэр, Англія Фрэд Дэвіс Уолтэр Дональдсан39:21[7][9]
1955Блэкпул, Англія Фрэд Дэвіс Джон Палмэн37:34[7]
1956Блэкпул, Англія Фрэд Дэвіс Джон Палмэн38:35[7]
1957Востраў Джэрсі Джон Палмэн Джэйкі Ры39:34[7]
1958—1963 не праводзіліся
1964Лондан, Англія Джон Палмэн Фрэд Дэвіс19:16[7]
1964Лондан, Англія Джон Палмэн Рэкс Уільямс40:33[7]
1965Лондан, Англія Джон Палмэн Фрэд Дэвіс37:36[7]
1965ПАР Джон Палмэн Рэкс Уільямс25:22 (лік па матчах)[7][заўв 2]
1965ПАР Джон Палмэн Фрэд ван Рэнсбург39:12[7]
1966Ліверпул, Англія Джон Палмэн Фрэд Дэвіс5:2 (лік па матчах)[7][заўв 2]
1968Болтан, Англія Джон Палмэн Эдзі Чарльтан39:34[7]
1969Лондан, АнгліяPlayer's No. 6 Джон Спэнсэр Гары Оўэн37:24[7]
1970Лондан, АнгліяPlayer's No. 6 Рэй Рыярдан Джон Палмэн37:33[7]
1971Сідней, Аўстралія Джон Спэнсэр Уорэн Сімпсан37:29[7]
1972Бірмінгем, АнгліяPark Drive Алекс Хігінс Джон Спэнсэр37:32[7]
1973Манчэстэр, АнгліяPark Drive Рэй Рыярдан Эдзі Чарльтан38:32[7]
19741973/1974Манчэстэр, АнгліяPark Drive Рэй Рыярдан Грэм Майлс22:12[7]
19751974/1975Мельбурн, Аўстралія Рэй Рыярдан Эдзі Чарльтан31:30[7][10]
19761975/1976Манчэстэр, АнгліяEmbassy Рэй Рыярдан Алекс Хігінс27:16[7]
19771976/1977Шэфілд, АнгліяEmbassy Джон Спэнсэр Кліф Торбурн25:21[7]
19781977/1978Шэфілд, АнгліяEmbassy Рэй Рыярдан Пэры Мэнс25:18[7]
19791978/1979Шэфілд, АнгліяEmbassy Тэры Грыфітс Дэніс Тэйлар24:16[7]
19801979/1980Шэфілд, АнгліяEmbassy Кліф Торбурн Алекс Хігінс18:16[7]
19811980/1981Шэфілд, АнгліяEmbassy Стыў Дэвіс Дуг Маўнджой18:12[7]
19821981/1982Шэфілд, АнгліяEmbassy Алекс Хігінс Рэй Рыярдан18:15[7]
19831982/1983Шэфілд, АнгліяEmbassy Стыў Дэвіс Кліф Торбурн18:6[7]
19841983/1984Шэфілд, АнгліяEmbassy Стыў Дэвіс Джымі Уайт18:16[7]
19851984/1985Шэфілд, АнгліяEmbassy Дэніс Тэйлар Стыў Дэвіс18:17[7]
19861985/1986Шэфілд, АнгліяEmbassy Джо Джонсан Стыў Дэвіс18:12[7]
19871986/1987Шэфілд, АнгліяEmbassy Стыў Дэвіс Джо Джонсан18:14[7]
19881987/1988Шэфілд, АнгліяEmbassy Стыў Дэвіс Тэры Грыфітс18:11[7]
19891988/1989Шэфілд, АнгліяEmbassy Стыў Дэвіс Джон Пэрат18:3[7]
19901989/1990Шэфілд, АнгліяEmbassy Стывен Хендры Джымі Уайт18:12[7]
19911990/1991Шэфілд, АнгліяEmbassy Джон Пэрат Джымі Уайт18:11[7]
19921991/1992Шэфілд, АнгліяEmbassy Стывен Хендры Джымі Уайт18:14[7]
19931992/1993Шэфілд, АнгліяEmbassy Стывен Хендры Джымі Уайт18:5[7]
19941993/1994Шэфілд, АнгліяEmbassy Стывен Хендры Джымі Уайт18:17[7]
19951994/1995Шэфілд, АнгліяEmbassy Стывен Хендры Найджэл Бонд18:9[7]
19961995/1996Шэфілд, АнгліяEmbassy Стывен Хендры Пітэр Эбдан18:12[7]
19971996/1997Шэфілд, АнгліяEmbassy Кен Доэрці Стывен Хендры18:12[7]
19981997/1998Шэфілд, АнгліяEmbassy Джон Хігінс Кен Доэрці18:12[7]
19991998/1999Шэфілд, АнгліяEmbassy Стывен Хендры Марк Уільямс18:11[7][11]
20001999/2000Шэфілд, АнгліяEmbassy Марк Уільямс Мэцью Стывенс18:16[7][12]
20012000/2001Шэфілд, АнгліяEmbassy Роні О’Саліван Джон Хігінс18:14[7][13]
20022001/2002Шэфілд, АнгліяEmbassy Пітэр Эбдан Стывен Хендры18:17[7][14]
20032002/2003Шэфілд, АнгліяEmbassy Марк Уільямс Кен Доэрці18:16[7][15]
20042003/2004Шэфілд, АнгліяEmbassy Роні О’Саліван Грэм Дот18:8[7][16]
20052004/2005Шэфілд, АнгліяEmbassy Шон Мёрфі Мэцью Стывенс18:16[7][17]
20062005/2006Шэфілд, Англія888.com Грэм Дот Пітэр Эбдан18:14[7][18]
20072006/2007Шэфілд, Англія888.com Джон Хігінс Марк Сэлбі18:13[7][19]
20082007/2008Шэфілд, Англія888.com Роні О’Саліван Алістэр Картэр18:8[7][20][21]
20092008/2009Шэфілд, АнгліяBetfred Джон Хігінс Шон Мёрфі18:9[7][22][23]
20102009/2010Шэфілд, АнгліяBetfred Ніл Робертсан Грэм Дот18:13[7][24][25]
20112010/2011Шэфілд, АнгліяBetfred Джон Хігінс Джад Трамп18:15[7][26]
20122011/2012Шэфілд, АнгліяBetfred Роні О’Саліван Алістэр Картэр18:11[27][28]
20132012/2013Шэфілд, АнгліяBetfair Роні О’Саліван Бары Хокінс18:12[29][30]
20142013/2014Шэфілд, АнгліяDafabet Марк Сэлбі Роні О’Саліван18:14[31][32]
20152014/2015Шэфілд, АнгліяBetfred Сцюарт Бінэм Шон Мёрфі18:15[33][34]
20162015/2016Шэфілд, АнгліяBetfred Марк Сэлбі Дзін Цзюньхуэй18:14[35][36]
20172016/2017Шэфілд, АнгліяBetfred Марк Сэлбі Джон Хігінс18:15[37][38]
20182017/2018Шэфілд, АнгліяBetfred Марк Уільямс Джон Хігінс18:16[39][40]
20192018/2019Шэфілд, АнгліяBetfred Джад Трамп Джон Хігінс18:9
20202019/2020Шэфілд, АнгліяBetfred Роні О’Саліван Кайрэн Уілсан18:8
20212020/2021Шэфілд, АнгліяBetfred Марк Сэлбі Шон Мёрфі18:15
20222021/2022Шэфілд, АнгліяBetfred Роні О’Саліван Джад Трамп18:13
20232022/2023Шэфілд, АнгліяCazoo Лука Брэсэль Марк Сэлбі18:15

Галерэя


Джо Дэвіс


Хорас Ліндрум і Джо Дэвіс


Алекс Хігінс


Кліф Торбурн


Стыў Дэвіс


Дэніс Тэйлар


Джон Пэрат


Стывен Хендры


Кен Доэрці


Марк Уільямс


Джон Хігінс


Пітэр Эбдан


Роні О’Саліван


Шон Мёрфі


Грэм Дот


Ніл Робертсан


Марк Сэлбі


Сцюарт Бінэм

Статыстыка фіналістаў

ГулецПФКФВыйграныя турнірыФіналы
Джо Дэвіс150151927, 1928, 1929, 1930, 1931, 1932, 1933, 1934,
1935, 1936, 1937, 1938, 1939, 1940, 1946
Фрэд Дэвіс8[заўв 3]6141948, 1949, 1951, 1952, 1953, 1954, 1955, 19561940, 1947, 1950, 1964, 1965, 1966
Джон Палмэн8[заўв 3]3111957, 1964, 1964, 1965, 1965, 1965, 1966, 19681955, 1956, 1970
Стывен Хендры7291990, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 19991997, 2002
Стыў Дэвіс6281981, 1983, 1984, 1987, 1988, 19891985, 1986
Рэй Рыярдан6171970, 1973, 1974, 1975, 1976, 19781982
Роні О’Саліван7182001, 2004, 2008, 2012 , 2013, 2020, 20222014
Джон Хігінс4371998, 2007, 2009, 20112001, 2017, 2018
Марк Уільямс3142000, 2003, 20181999
Марк Сэлбі4152014, 2016, 2017, 20212007
Джон Спэнсэр3141969, 1971, 19771972
Уолтэр Дональдсан2681947, 19501948, 1949, 1951, 1952, 1953, 1954
Алекс Хігінс2241972, 19821976, 1980
Хорас Ліндрум13419521936, 1937, 1946
Кліф Торбурн12319801977, 1983
Кен Доэрці12319971998, 2003
Пітэр Эбдан12320021996, 2006
Грэм Дот12320062004, 2010
Шон Мёрфі12320052009, 2015
Дэніс Тэйлар11219851979
Джо Джонсан11219861987
Тэры Грыфітс11219791988
Джон Пэрат11219911989
Сцюарт Бінэм1012015
Ніл Робертсан1012010
Джымі Уайт0661984, 1990, 1991, 1992, 1993, 1994
Том Дэніс0441927, 1929, 1930, 1931
Эдзі Чарльтан0331968, 1973, 1975
Вілі Сміт0221933, 1935
Сідней Сміт0221938, 1939
Кларк Мак-Конэкі0221932, 1952
Рэкс Уільямс0221964, 1965
Мэцью Стывенс0222000, 2005
Алістэр Картэр0222008, 2012
Фрэд Лоўрэнс0111928
Том Ньюмэн0111934
Джэйкі Ры0111957
Фрэд ван Рэнсбург0111965
Гары Оўэн0111969
Уорэн Сімпсан0111971
Грэм Майлс0111974
Пэры Мэнс0111978
Даг Маўнджой0111981
Найджэл Бонд0111995
Джад Трамп0112011
Бары Хокінс0112013
Дзін Цзюньхуэй0112016

Статыстыка паводле краін

КраінаПерамогіФіналыУвогулеАКПАКФ
Англія53 (1927, 1928, 1929, 1930, 1931, 1932, 1933, 1934, 1935, 1936, 1937, 1938, 1939, 1940, 1946, 1948, 1949, 1951, 1952, 1953, 1954, 1955, 1956, 1957, 1964, 1964, 1965, 1965, 1965, 1966, 1968, 1969, 1971, 1977, 1981, 1983, 1984, 1986, 1987, 1988, 1989, 1991, 2001, 2002, 2004, 2005, 2008, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017)44 (1927, 1928, 1929, 1930, 1931, 1933, 1934, 1935, 1938, 1939, 1940, 1947, 1950, 1955, 1956, 1964, 1964, 1965, 1965, 1966, 1970, 1972, 1974, 1984, 1985, 1986, 1987, 1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 2006, 2007, 2008, 2009, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015)971224
Шатландыя14 (1947, 1950, 1990, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1998, 1999, 2006, 2007, 2009, 2011)13 (1948, 1949, 1951, 1952, 1953, 1954, 1997, 2001, 2002, 2004, 2010, 2017, 2018)2744
Уэльс10 (1970, 1973, 1974, 1975, 1976, 1978, 1979, 2000, 2003, 2018)7 (1969, 1981, 1982, 1988, 1999, 2000, 2005)1736
Паўночная Ірландыя3 (1972, 1982, 1985)4 (1957, 1976, 1979, 1980)723
Аўстралія2 (1952, 2010)9 (1932, 1936, 1937, 1946, 1952, 1968, 1971, 1973, 1975)1125
Ірландыя1 (1997)2 (1998, 2003)311
Канада1 (1980)2 (1977, 1983)311
ПАР02 (1965, 1978)202
Кітай01 (2016)101

Гл. таксама

Заўвагі

Зноскі